Аб прэмii
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Аб прэмii

2015деньписьменностиПапярэднікам Нацыянальнай літаратурнай прэміі лічыцца рэспубліканскі конкурс на лепшы літаратурны твор года, лаўрэатам якога ўручаліся статуэткі «Залаты Купідон» і дыпломы.

Нацыянальная літаратурная прэмія зацверджана ў 2015 годзе. Заснавальнікі літаратурнага конкурсу — міністэрствы інфармацыі, культуры і адукацыі РБ, Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Аргкамітэт конкурсу складаецца з прадстаўнікоў трох міністэрстваў: інфармацыі, адукацыі, культуры, — а таксама Саюза пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкага дома «Звязда» і Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Творы адбіраюцца экспертнай камісіяй і журы конкурсу. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў праводзіцца падчас святкавання Дня беларускага пісьменства.

Першае ўзнагароджанне адбылося 6 верасня 2015 года ў Шчучыне падчас святкавання 22-га «Дня беларускага пісьменства».