Палажэнне аб парадку правядзення Рэспубліканскага конкурсу "Нацыянальная літаратурная прэмія"
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Палажэнне аб парадку правядзення Рэспубліканскага конкурсу "Нацыянальная літаратурная прэмія"

1. Дадзеным Палажэннем вызначаецца парадак правядзення Рэспублiканскага конкурсу "Нацыянальная лiтаратурная прэмiя" (далей - конкурс).

2. Конкурс праводзiцца штогод у мэтах падтрымкi развiцця беларускай мастацкай лiтаратуры i творчасцi пiсьменнiкаў Рэспублiкi Беларусь, стымулявання стварэння iмi новых высокамастацкiх твораў у галiне паэзii, прозы, драматургii, публiцыстыкi, лiтаратурнай крытыкi i лiтаратуразнаўства для дарослых, дзяцей i юнацтва, папулярызацыi кнiгi i чытання ў грамадстве.

3. Арганiзатарамi конкурсу з'яўляюцца Мiнiстэрства iнфармацыi, Мiнiстэрства культуры, Мiнiстэрства адукацыi i грамадскае аб'яднанне "Саюз пiсьменнiкаў Беларусi".

4. Для падрыхтоўкi i правядзення конкурсу ствараецца арганiзацыйны камiтэт па падрыхтоўцы i правядзеннi конкурсу (далей - арганiзацыйны камiтэт), якi фармiруецца з прадстаўнiкоў дзяржаўных органаў i зацiкаўленых арганiзацый. Склад арганiзацыйнага камiтэта конкурсу зацвярджаецца Мiнiстэрствам iнфармацыi.

Арганiзацыйны камiтэт:
5. Экспертная камiсiя ствараецца ў складзе да 11 чалавек, журы - у складзе да 9 чалавек.

У склад экспертнай камiсii i журы могуць уваходзiць прадстаўнiкi органаў дзяржаўнага кiравання, творчых саюзаў, арганiзацый, якiя ажыццяўляюць выдавецкую дзейнасць (далей - выдавецкiя арганiзацыi), кнiгагандлёвых арганiзацый, юрыдычных асоб, на якiя ўскладзены функцыi рэдакцыi сродкаў масавай iнфармацыi (далей – рэдакцыi СМI), арганiзацый культуры, устаноў адукацыi i навуковых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у галiне мастацкай лiтаратуры i лiтаратуразнаўства.

У склад журы не могуць уваходзiць аўтары твораў, якiя ўдзельнiчаюць у конкурсе.

Экспертную камiсiю i журы ўзначальваюць старшынi, якiя вырашаюць усе пытаннi iх работы ў адпаведнасцi з дадзеным Палажэннем.

6. Арганiзацыйнае i матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне дзейнасцi экспертнай камiсii i журы конкурсу ажыццяўляе Мiнiстэрства iнфармацыi.

7. Выплату грашовых прэмiй ажыццяўляюць:
8. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, а таксама аўтарскiя калектывы ў складзе не больш за чатыры чалавекi – аўтары арыгiнальных твораў мастацкай лiтаратуры ў жанрах паэзii, прозы, публiцыстыкi, драматургii, лiтаратурнай крытыкi i лiтаратуразнаўства на беларускай або рускай мове, упершыню выпушчаных у свет выдавецкiмi арганiзацыямi Рэспублiкi Беларусь у выглядзе асобных выданняў i (цi) апублiкаваных у сродках масавай iнфармацыi (далей – СМI) лiтаратурна-мастацкай накiраванасцi з 1 студзеня да 31 снежня года, якi папярэднiчае году правядзення конкурсу, атрымаўшых грамадскае прызнанне.

Крытэрыямi, якiя сведчаць аб грамадскiм прызнаннi твораў, з'яўляюцца:


9. Конкурс праводзiцца па намiнацыях з прысуджэннем дыпломаў, прызоў - сiмвалаў конкурсу, а таксама грашовых прэмiй у наступных памерах:

10. Адзiн аўтар (аўтарскi калектыў) можа прымаць удзел у конкурсе не больш чым у адной намiнацыi.

У намiнацыi "Лепшы твор (зборнiк твораў) паэзii" дапускаецца ўдзел зборнiка твораў аднаго аўтара.

Удзел у конкурсе твораў аўтараў, якiя памерлi на момант падачы заяўкi (акрамя асоб, што ўваходзiлi ў склад аўтарскага калектыву па падрыхтоўцы твора), не дапускаецца.

11. У выпадку, калi пераможцам конкурсу з'яўляецца аўтарскi калектыў, яму ўручаецца адзiн дыплом i прыз – сiмвал конкурсу, а грашовая прэмiя дзелiцца ў роўных долях памiж усiмi членамi аўтарскага калектыву.

Доля грашовай прэмii, прадугледжаная для асобы, што ўваходзiла ў склад аўтарскага калектыву, але памерла на момант падачы заяўкi, атрымлiваецца ў спадчыну ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам.

12. Заяўкi на ўдзел у конкурсе (далей – заяўкi) прымаюцца Мiнiстэрствам iнфармацыi да 1 красавiка года, у якiм праводзiцца конкурс, ад фiзiчных асоб – аўтараў твораў або iх афiцыйных прадстаўнiкоў, а таксама ад творчых саюзаў, выдавецкiх арганiзацый, рэдакцый СМI, арганiзацый культуры, устаноў адукацыi i навуковых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у галiне мастацкай лiтаратуры i лiтаратуразнаўства.

13. Да заяўкi дадаюцца наступныя дакументы:
14. Заяўкi, якiя прадстаўлены з парушэннем патрабаванняў, устаноўленых у пунктах 8, 12 i 13 дадзенага Палажэння, не прымаюцца.

15. Заяўкi перадаюцца Мiнiстэрствам iнфармацыi ў экспертную камiсiю.

Спiс дапушчаных да ўдзелу ў конкурсе твораў публiкуецца Мiнiстэрствам iнфармацыi ў газеце "Лiтаратура i мастацтва" i размяшчаецца на сайце Мiнiстэрства iнфармацыi ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Iнтэрнэт.

16. Экспертная камiсiя разглядае прадстаўленыя на конкурс творы з улiкам iх адпаведнасцi крытэрыям, прадугледжаным у пункце 8 дадзенага Палажэння, знаёмiцца з iх зместам i ажыццяўляе фармiраванне пералiку твораў, якiя вылучаны для ўдзелу ў фiнале конкурсу.

Пасяджэнне экспертнай камiсii лiчыцца правамоцным, калi на iм прысутнiчае не менш за дзве трэцi агульнай колькасцi яе членаў. Аўтары твораў, якiя ўдзельнiчаюць у конкурсе i ўваходзяць у склад экспертнай камiсii, не маюць права галасаваць за свае творы.

Рашэннi экспертнай камiсii прымаюцца адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў членаў камiсii, якiя прысутнiчалi на пасяджэннi. У спрэчных выпадках рашаючым з'яўляецца голас старшынi экспертнай камiсii.

Пры неабходнасцi экспертная камiсiя мае права запатрабаваць у юрыдычных i фiзiчных асоб, якiя вылучылi аўтараў i iх творы на суiсканне прэмii, дадатковыя звесткi аб гэтых аўтарах i iх творах, неабходныя для прыняцця абгрунтаванага рашэння наконт уключэння ў пералiк твораў, што вылучаны для ўдзелу ў фiнале конкурсу.

Спiс твораў, якiя вылучаны для ўдзелу ў фiнале конкурсу, публiкуецца ў газеце "Лiтаратура i мастацтва" i размяшчаецца на сайце Мiнiстэрства iнфармацыi ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Iнтэрнэт для ўсеагульнага абмеркавання.

17. Азнаямленне журы з творамi, адабранымi экспертнай камiсiяй для ўдзелу ў фiнале конкурсу, ажыццяўляецца з 15 чэрвеня па 15 лiпеня года, у якiм праводзiцца конкурс.

Пасяджэнне журы, на якiм вызначаюцца пераможцы конкурсу, праводзiцца ў трэцяй дэкадзе лiпеня года, у якiм праводзiцца конкурс. Пасяджэнне з'яўляецца правамоцным, калi на iм прысутнiчае не менш за дзве трэцi ад агульнай колькасцi членаў журы.

Пераможцы ў намiнацыях вызначаюцца шляхам галасавання (па рашэннi журы - адкрытым цi тайным) простай большасцю галасоў членаў журы, якiя прысутнiчалi на пасяджэннi. У выпадку, калi два цi больш творы набралi аднолькавую колькасць галасоў, пераможцам прызнаецца твор, за якi аддаў голас старшыня журы.

Рашэнне журы з'яўляецца канчатковым i не падлягае перагляду.

Вынiкi конкурсу абвяшчаюцца не пазней за 6 жнiўня.

18. Падвядзенне вынiкаў галасавання ажыццяўляе падлiковая камiсiя, склад якой вызначаецца старшынёй журы з лiку членаў журы на пасяджэннi. Па вынiках работы падлiковая камiсiя складае пратакол, якi падпiсваюць старшыня журы i члены падлiковай камiсii.

19. Узнагароджанне пераможцаў конкурсу праводзiцца ва ўрачыстай абстаноўцы ў час святкавання Дня беларускага пiсьменства.

20. Выдаткi, звязаныя з вырабам дыпломаў i прызоў – сiмвалаў конкурсу, выплатай грашовых прэмiй, а таксама падрыхтоўкай i правядзеннем цырымонii ўзнагароджання, ажыццяўляюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, прадугледжаных дзяржаўным органам – арганiзатарам конкурсу на правядзенне цэнтралiзаваных мерапрыемстваў, iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.

Выдаткi, звязаныя з удзелам членаў экспертнай камiсii, журы конкурсу ў рабоце гэтых камiсii i журы, аўтараў, вылучаных юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi для ўдзелу ў конкурсе, у цырымонii ўзнагароджання пераможцаў конкурсу (уключаючы праезд, харчаванне i пражыванне), аплачваюцца за кошт сродкаў арганiзацый, у якiх працуюць цi вучацца названыя асобы (у тым лiку грамадскiх аб'яднанняў, членамi якiх яны з'яўляюцца), а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.