Чарказян Ганад Бадрыевiч
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Чарказян Ганад Бадрыевiч
Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся ў тэхнічным вучылішчы № 1 у Ерэване (1967—1968). Працаваў токарам на суднарамонтным заводзе ў горадзе Туапсэ Краснадарскага края (1968—1969). Служыў у Савецкай Арміі (1969—1971). Працаваў выхавацелем прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 27 у Эчміядзіне (1971—1973, Арменія). З 1973 г. жыве і працуе ў Мінску: старшы тэхнік у Беларускім дарожным навукова-даследчым інстытуце, інжынер-сметчык рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 10, начальнік участка рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 15. Завочна скончыў Ерэванскі індустрыяльны тэхнікум (1974), будаўніча-педагагічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1984). З чэрвеня 1982 г. — інжынер-тэхнолаг мінскага ўчастка Слонімскай фабрыкі «Гасцінічная мэбля».

Бiблiяграфiя:

  • "Трываласць"
  • "Колер дабрыні"
  • "Прастора і час"

Багровый закат

Намінацыя: Лепшы твор прозы (2018)

Аўтар: Чарказян Ганад Бадрыевiч

Перевод с курдского языка: В.И. Липневич

Выдавецтва: Выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя iмя Петруся Броўкi"

Колькасць старонак: 560

Жыць у эпоху бурных грамадскіх пераменаў – сапраўдны подзвіг. У такі час з асаблівай вастрынёй у чалавеку выяўляецца ўсё самае лепшае, ці наадварот. Героі твораў, што ўвайшлі ў новую кнігу пісьменніка, пераконваюць сваімі справамі, учынкамі, нават памылкамі, што ва ўсіх абставінах можна заставацца чалавекам, калі таго жадаеш, імкнешся да гэтага. Пры іншым выбары жыццё коціцца пад адхон нават, здавалася б, пры ўсіх спрыяльных умовах.

Набыць кнiгу