Алейнікава Наталля Аляксееўна
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Алейнікава Наталля Аляксееўна
Алейнікава Наталля Аляксееўна, паэтэса, пісьменніца, мастак-ілюстратар; нарадзілася 5 красавіка на Палессі, жыве ў Мінску. Адукацыя вышэйшая: факультэт прыкладной псіхалогіі БДПУ ім. М. Танка. Публікацыі ў штотуднёвіку «ЛіМ», часопісах «Нёман», «Маладосць», «Родная Прырода», «Берега» (г. Калінінград, РФ), «Александръ» (РФ), газетах «Гомельская праўда», «Маяк Палесся», «Маяк», калектыўным зборніку вершаў «Мы – Маладыя» і інш. паэтычных зборніках. Лаўрэат 1 ступені V Міжнароднага моладзевага фэсту-конкурса паэзіі і паэтычных перакладаў «Берега Дружбы». Піша на беларускай і рускай мовах, акрамя паэзіі і афарызмаў захапляецца жывапісам, фатаграфаваннем.

Надрукаваныя кнігі: «Ажыццяўляюся табою…» паэзія і жывапіс з аўтарскай ідэяй афармлення (2018 г.); «Мысли вслух…» афарызмы і …разважанні з каляровымі аўтарскімі ілюстрацыямі (2019 г.).

Ажыццяўляюся табою…

Намінацыя: Лепшы дэбют (2019)

Аўтар: Алейнікава Наталля Аляксееўна

Выдавецтва: "Колорград"

На Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” ў намінацыю “Лепшы дэбют” заяўлена кніга Наталлі Алейнікавай “Ажыццяўляюся табою…” (Мінск, “Колорград”, 2018). Зборнік вершаў выдадзены ў серыі Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі “Мінскія Маладыя Галасы”. Пяшчота да роднай краіны, філасофская дапытлівасць, споведзь дзявочага кахання напаўняюць старонкі кнігі “Ажыццяўляюся табою…”. У назву закладзена ідэя, якая выступае сэнсавым ключом да ўсяго тэксту кнігі. Задума ў тым, каб перад чытачом кніга разгарнулася так, як перад аўтарам разгарнуўся Сусвет с яго прыродным хараством. Аўтарскі жывапіс дамалёўвае пейзажы Паэзіі.

Набыць кнiгу

Мысли вслух…

Намінацыя: Лепшы твор прозы (2020)

Аўтар: Алейнікава Наталля Аляксееўна

Выдавецтва: "Чатыры чвэрці"

Книга, оформленная авторскими работами Натальи Алейниковой, сквозь призму философской идеологии красноречиво раскрывает актуальные темы бытия, затрагивая исключительно напрямую понятия …добродетели, совести, благородства, таланта, чувства влюбленности и другие, предлагая заглянуць в перспективы человеческих возможностей и задуматься над отправной точкой первобытного начала…

Набыць кнiгу