Сідарэйка Андрэй
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Сідарэйка Андрэй
Малады празаік Андрэй Сідарэйка запрашае чытачоў паглыбіцца ў сюжэтную плынь твораў, якія таксама па няволі з’яўляюцца адлюстраваннем і яго ўнутранага сусвету.
У герояў апавяданняў свій светапогляд, які сутыкаецца з астатнім светам і людзьмі, што насяляюць яго, існуючым на зямлі дабром і злом. Часам ім неабходна вырашыць, што лепш: воля ці залатая клетка, забяспечанасць ці галодны палёт, эгаізм ці поўная адданасць. Героі пісьменніка працуюць, кахаюць, радуюцца і засмучаюцца, шукаюць сваё духоўнае апорышча ў жыцці.
Многія творы прасякнуты іроніяй і гумарам.
Калі чытач знойдзе штосьці роднаснае, што пераклікаецца з яго светаўспрыманнем, гэта значыць, што ў нейкіх паралелях космасу яго погляд судакранаецца с поглядам аўтара.
Андрэй Сідарэйка нарадзіўся ў 1985 годзе ў вёсцы Каравацічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, працаваў у Буда-кашалёўскай раённай газеце “Авангард”.
Творы А.Сідарэйкі змяшчаліся ў часопісах “Маладосць” і “Вожык”, газетах “Літаратура і мастацтва” і “Звязда”, у “Настаўніцкай газеце”.

Вальс чырвоных гронак рабін

Намінацыя: Лепшы дэбют (2019)

Аўтар: Сідарэйка Андрэй

Выдавецтва: ЧПТУП "Колорград"

На Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” ў намінацыю “Лепшы дэбют” Мінскім гарадскім аддзяленнем ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі” вылучана кніга Андрэя Сідарэйкі “Вальс чырвоных гронак рабін” (Мінск, “Колорград”, 2018). Зборнік апавяданняў выдадзены ў серыі Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў “Мінскія Маладыя Галасы”. Малады празаік Андрэй Сідарэйка запрашае чытачоў паглыбіцца ў сюжэтную плынь твораў, якія таксама па няволі з’яўляюцца адлюстраваннем і яго ўнутранага сусвету. У герояў апавяданняў свій светапогляд, які сутыкаецца з астатнім светам і людзьмі, што насяляюць яго, існуючым на зямлі дабром і злом. Часам ім неабходна вырашыць, што лепш: воля ці залатая клетка, забяспечанасць ці галодны палёт, эгаізм ці поўная адданасць. Героі пісьменніка працуюць, кахаюць, радуюцца і засмучаюцца, шукаюць сваё духоўнае апорышча ў жыцці. Многія творы прасякнуты іроніяй і гумарам. Калі чытач знойдзе штосьці роднаснае, што пераклікаецца з яго светаўспрыманнем, гэта значыць, што ў нейкіх паралелях космасу яго погляд судакранаецца с поглядам аўтара.

Набыць кнiгу