Пракаповіч Ігар Міхайлавіч
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Пракаповіч Ігар Міхайлавіч
Пракаповіч Ігар Міхайлавіч – пісьменнік, краязнаўца, педагог. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Лаўрэат літаратурнай прэміі часопіса “Маладосць” (1994), літаратурнай прэміі імя У.Караткевіча (2015). Аўтар звыш 50 краязнаўчых, празаічных і паэтычных кніг.
Зборнікі паэзіі: “Рэха малітваў” (1993), “Намагнічаны космас” (1996), “Шляхі наканаванага бязмежжа” (1999), “Я Вас каханнем растрывожу…” (2005), “Луска вечнасці” (2005), “Белая Панна: паэма” (2007), “Калядны ранак: вершы” (2007), “Хірургічная адысея дзядзькі Антона: паэмка” (2009), “Снежны вылюм шыпшыны: чорныя і белыя вершы” (2011), “Геаграфічныя лімерыкі ад Кірыбаці да Амерыкі” (2016), “Казка пра ваяўнічага камара” (2017).

Бiблiяграфiя:

  • Зборнікі паэзіі:
  • “Рэха малітваў” (1993),
  • “Намагнічаны космас” (1996),
  • “Шляхі наканаванага бязмежжа” (1999),
  • “Я Вас каханнем растрывожу…” (2005),
  • “Луска вечнасці” (2005),
  • “Белая Панна: паэма” (2007),
  • “Калядны ранак: вершы” (2007),
  • “Хірургічная адысея дзядзькі Антона: паэмка” (2009),
  • “Снежны вылюм шыпшыны: чорныя і белыя вершы” (2011),
  • “Геаграфічныя лімерыкі ад Кірыбаці да Амерыкі” (2016),
  • “Казка пра ваяўнічага камара” (2017).

Астравы існасці

Намінацыя: Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі (2019)

Аўтар: Пракаповіч Ігар Міхайлавіч

Выдавецтва: ТАА "Каўчэг"

Віцебскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вылучыла на Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія – 2019” у намінацыю “Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі” кнігу Ігара Пракаповіча “Астравы існасці” (Мінск, “Каўчэг”, 2018). Новы паэтычны зборнік лаўрэата звання “Чалавек года Віцебшчыны-2009” Ігара Пракаповіча склалі вершы, якія напісаны апошнім часам. На думку аўтара, жыццё – гэта захапляльнае плаванне па вялікім возеры паміж астравоўрасчыненай душы, зачараванай Айчыны, світальнай зары, шчымлівай пяшчоты… Кніга запрашае чытача павандраваць з паэтам у сферах пачуццяў, вобразаў, думак.

Набыць кнiгу