Мароз Уладзімір Вiкенцьевiч
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Мароз Уладзімір Вiкенцьевiч
Уладзімір Мароз – паэт, кінадраматург, празаік, кінарэжысёр. Нарадзіўся ў 1953 г. у горадзе Косава Івацэвіцкага раёна. Па першай адукацыі архітэктар, пасля скончыў Літаратурны інстытут імя М.Горкага ў Маскве (1983). Працаваў на “Інтэграле”, у інстытуце “Мінскпраект”, Дзяржкіно БССР, на кінастудыі “Беларусьфільм”, у часопісе “Бярозка”. З 2005 г. – вядучы рэдактар студыі “Летапіс” Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”.
Больш трыццаці пяці гадоў яго творчае жыццё звязана з беларускім дакументальным кіно. Па сцэнарыях У.Мароза знята звыш 80 дакументальных стужак, звернутых да гісторыі і культуры Беларусі. Яшчэ шэсць фільмаў ён зняў як рэжысёр. Шэраг карцін адзначаны прызамі міжнародных кінафестываляў. Лаурэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2015), узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2013), нагрудным знакам Міністэрства культуры “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” (2009), медалём Беларускага саюза кінематаграфістаў “За выключныя заслугі ў беларускім кінематографе” (2009), нагрудным знакам Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” “За заслугі” (2014).

Беларускі мур: эсэ, жыццяроздумы, мініяцюры

Намінацыя: Лепшы твор драматургіі (2019)

Аўтар: Мароз Уладзімір Вiкенцьевiч

Выдавецтва: Выдавецтва “Галіяфы”

На Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” ў намінацыю “Лепшы твор драматургіі” дзяржаўнай установай “Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна” вылучана кніга Уладзіміра Мароза “Беларускі мур: эсэ, жыццяроздумы, мініяцюры” (Мінск, “Галіяфы”, 2018). Змест кнігі “Беларускі мур” складаюць пераважна кінадраматургічныя творы – сцэнарыі дванаццаці дакументальных фільмаў, створаных у розныя гады на студыі “Летапіс” Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”. Гэта “Кірыла Тураўскі”, “Браты Ермаловічы”, “Успамін пра Міколу Равенскага”, “Крыж ля дарогі”, “Смаленне вепрука”, “Згадкі страчанага раю”, “Пад крылам анёла” і інш. Кніга сведчыць – тэксты дакументальнай драматургіі былі грунтоўнай асновай для стварэння фільмаў, шмат з якіх увайшло ў скарбніцу беларускага дакументальнага кіно, адзначана прызамі і ўзнагародамі міжнародных кінафестываляў, атрымала шырокі грамадскі розгалас і глядацкае прызнанне. Фільм “Успамін пра Міколу Равенскага” у ліку трох фільмаў рэжысёра М.Жданоўскага адзначаны ў 1994 г. Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь. Стужка “Крыж ля дарогі” была намінантам міжнародных кінафорумаў у Венгрыі, Румыніі, Польшчы, Партугаліі, Грэцыі і г.д. Дакументальныя фільмы, знятыя па кінадраматургічнай аснове (літаратурных сцэнарыях) Уладзіміра Мароза, шырока дэманстраваліся ў кінапракатнай сетцы Беларусі.

Набыць кнiгу