Бунта Тамара Пятроўна
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Бунта Тамара Пятроўна
Нарадзілася 21 красавіка 1959 года ш г.Маладзечна. Вучылася ў маладзечанскай сярэдняй школе № 3. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ.
У 1980-1994 гадах жыла за межамі Беларусі, працавала на розных пасадах у вайсковых установах і часцях, дзе праходзіла служба яе мужа. Пасля вяртання ў 1994 годзе на радзіму ў Беларусь працавала карэспандэнтам газеты “Во славу Родины”. У 2003-2014 гадах была галоўным рэдактарам часопіса “Алеся”. Піша апавяданні, казкі, аповесці. Аўтар кніг апавяданняў для дзяцей – “Белое облачко”, “Дзяўчынка з Вішневага завулка”, “Чароўны кошык”..
Піша апавяданні, казкі, эсэ, аповесці на беларускай мове.
Друкавала свае літаратурныя творы ў часопісах “Алеся”, “Бярозка”, “Вясёлка”, “Вожык”, “Маладосць”, “Нёман”, “Полымя”, газетах “Белорусская военная газета”, “Воскресеніе”, “Звязда”, “Зорка”, “ЛіМ”, “Настаўніцкая газета”, “Сям’я”, а таксама ў некаторых выданнях Расіі і Украіны.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член савета Мінскага гарадскога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, старшыня клуба творчых жанчын “Спадарыня”, створанага пры МГА Саюз пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза жанчын.
Узнагароджана медалём МГА СПБ “Максім Багдановіч”.

Чароўны кошык

Намінацыя: Лепшы твор для дзяцей і юнацтва (2019)

Аўтар: Бунта Тамара Пятроўна

Выдавецтва: "Мастацкая літаратура"

Мінскае гарадское аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вылучыла на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная літаратурная прэмія” у намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” кнігу Тамары Бунта “Чароўны кошык” (Мінск, “Мастацкая літаратура”, 2018). Зборнік “Чароўны кошык” склалі пятнацаць апавяданняў, героямі якіх з’яўляюцца сучасныя дзеці з іх радасцямі і крыўдамі, перамогамі і расчараваннямі, пошукамі і стратамі. Пятнаццаць кароткіх гісторый з дынамічным, захапляльным сюжэтам, у якіх аўтар дасціпна, яскрава, часта з гумарам апісвае розныя сітуацыі, якія здараюцца з дзецьмі ў школе і ў вольны час. У гэтых сітуацыях, часам няпростых, хлопчыкі і дзяўчынкі праходзяць свае першыя жыццёвыя выпрабаванні і пачынаюць разумець, што такое блізкія людзі, сапраўднае сяброўства, цудоўная музыка, любімыя кнігі, родная прырода і як важна ўсё гэта берагчы. Кніга багата аздоблена прыгожымі, арыгінальнымі малюнкамі вядомай мастачкі Аксаны Аракчэевай. Зборнік Тамары Бунта “Чароўны кошык” мае добрыя водгукі юных чытачоў. Апавяданні падабаюцца ім сваім захапляльным, дынамічным сюжэтам, цікавай інтрыгай і, звычайна добрым канцом. Важны станоўчы момант – у апавяданнях адсутнічае адкрытая “дарослая” павучальнасць аўтара. Тым не менш, юныя чытачы на прыкладзе станоўчых герояў кнігі засвойваюць рэаліі жыцця, вучацца знаходзіць вырашэнне актуальных жыццёвых праблем і складаных сітуацый.

Набыць кнiгу

Сад з матылькамі

Намінацыя: Лепшы твор для дзяцей і юнацтва (2021)

Аўтар: Бунта Тамара Пятроўна

Кніга «Сад з матылькамі» – гэта аповесць пра дзяўчынку Дашу, якая разумее мову дрэў, кветак і насякомых. Яе дом нагадвае казачны церам. А побач з ім – цудоўны сад, поўны дзіўных матылькоў. Усе насельнікі саду лічаць, што іх Прынцэса – самая шчаслівая на свеце, бо ездзіць на вазку. Але яны не разумеюць, што вазок гэты – інвалідны…

Набыць кнiгу