Гальпяровіч Навум Якаўлевіч
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Гальпяровіч Навум Якаўлевіч
Навум Якаўлевіч Гальпяровіч (14 студзеня 1948, Полацк) – журналіст, паэт. Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў на Полацкім шклозаводзе, у полацкай аб’яднанай газеце “Сцяг камунізму”. Вучыўся завочна на факультэце журналістыкі БДУ.
У 1977–1980 – рэдактар радыёвяшчання вытворчага аб’яднання “Палімір” у Наваполацку, у 1980–1981 – супрацоўнік наваполацкай гарадской газеты “Химик”, з 1981 – уласны карэспандэнт Дзяржтэлерадыё БССР па Віцебскай вобласці, аўтар шматлікіх рэпартажаў, аналітычных матэрыялаў. З 1997 года жыве ў Мінску
Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара ў часопісе “Вожык”, намеснікам старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў, намеснікам галоўнага рэдактара штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”, галоўным рэдактарам каардынацыйнай дырэкцыі Беларускага радыё, зараз – галоўны дырэктар міжнароднага вяшчання Беларускага радыё Белтэлерадыёкампаніі.
Дэбютаваў вершам у 1967 (газета «Химик», Наваполацк). Адзін з аўтараў калектыўнага зборніка паэзіі “Сцяжына” (1983). Аўтар кніг паэзіі “Брама” (1990), “Востраў душы”, “Струна”, “Святло ў акне”, “Гэта ўсё для цябе”, “Голас і рэха”, кніг прозы “Шляхі і вяртанні”, “На трапяткім агні”, “Подых пяшчоты”, а таксама шматлікіх публікацый у калектыўных сборніках
Выступае з літаратурна-крытычнымі і публіцыстычнымі артыкуламі. Аўтар сцэнарыя і тэлевядучы папулярнай праграмы “Суразмоўцы” на Канале “Беларусь 3”.
На вершы Н. Гальпяровіча напісаны песні вядомымі беларускімі кампазітарамі Э. Зарыцкім, У. Буднікам, А. Елісеенкавым, В. Івановым і інш. Асобныя творы перакладзены на рускую, балгарскую, румынскую, польскую і іншыя мовы.
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, выдатнік друку, радыё і тэлебачання, Ганаровы грамадзянін Полацка і Наваполацка.

На скрыжаванні сноў

Намінацыя: Лепшы твор прозы (2019)

Аўтар: Гальпяровіч Навум Якаўлевіч

Выдавецтва: Мастацкая літаратура

Мінскае гарадское аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вылучыла на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная літаратурная прэмія” у намінацыі “Лепшы твор прозы” кнігу Навума Гальпяровіча “На скрыжаванні сноў” (Мінск, “Мастацкая літаратура”, 2018). Вядомы паэт, празаік, публіцыст Навум Гальпяровіч назваў сваю кнігу “На скрыжаванні сноў”. У навелах і эсэ ён запрашае чытача разам прайсці дарогамі свайго юнацтва, пазнаёміцца з сябрамі, суседзямі, паглядзець на яго малую радзіму – тагачасны Полацк Даверліва аўтар перадае чытачу свае ўражанні, расказвае пра першы жыццёвы досвед. Перакідваючы масткі ўспамінаў праз гады, шчыра разважае над маральнымі праблемамі жыцця. Убачанае ў Беларусі і на розных шыротах планеты перадае з дакладнасцю мастака-жывапісца. Проза Н.Гальпяровіча вылучаецца сваёй шчырай пачуццёвасцю, мяккім і светлым лірызмам. Успаміны дзяцінства, каханне, роздум над маральнымі праблемамі быцця – вось галоўныя тэмы яго навел і эсэ. У кнігу ўвайшлі як творы, якія ўжо друкаваліся ў перыёдыцы і кнігах, так і новыя, напісаныя ў апошні час. Яны прасякнуты любоўю і адданасцю да роднага краю, глыбокай павагай да мінулага і верай у будучыню.

Набыць кнiгу