Мартынюк Сяргей Сцяпанавіч
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Мартынюк Сяргей Сцяпанавіч (Сяргей Белаяр )
Мартынюк Сяргей Сцяпанавіч (г.н. 1978) – пісьменнік-фантаст, па адукацыі гісторык, скончыў з адзнакай Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна.
Аўтар зборніка фантастычных апавяданняў “Щит Персея” (2018). Друкаваўся ў часопісах “Верасень”, “Полымя”, “Маладосць”, “Бярозка” (Мінск, Беларусь), “Юный техник” (Масква, Расія), “Берега” (Калінінград, Расія), “Вокзал” (Санкт-Пецярбург, Расія), “Новый енисейский литератор” (Краснаярск, Расія) і інш.
У 2011 годзе з апавяданнем “Спам” заняў трэцяе месца ў намінацыі “Малая проза” Брэсцкага абласнога конкурса “Мы рождены для вдохновения”, другое месца ў літаратурным конкурсе фантастычных апавяданняў выдавецтва “Новая реальность” (Масква, Расія) з апавяданнем “Достучаться до звезд”. У 2014 годзе заняў першае месца ў літаратурным конкурсе фантастычных апавяданняў выдавецтва “Новая реальность” (Масква, Расія) з апавяданнем “Фотография 10х15”, у 2018 годзе – трэцяе месца ў конкурсе апавяданняў газеты “Звязда” з апавяданнем “Попутчик”.

Расследаванні інспектара Сарвы

Намінацыя: Лепшы твор прозы (2019)

Аўтар: Мартынюк Сяргей Сцяпанавіч

Выдавецтва: Выдавецтва “Галіяфы”

Набыць кнiгу