Мядзведзева Кацярына Аляксандраўна
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Мядзведзева Кацярына Аляксандраўна
Кацярына Мядзведзева нарадзілася 10 чэрвеня 1980 года ў Брэсце. Філолаг, казачніца, мама маленькага хлапчука. Не ўяўляе жыцця без духмянай гарбаты з бергамотам, чытае кнігі адну за адной, вядзе блог, калекцыяніруе навагоднія паштоўкі ды шчаслівыя імгненні жыцця.

Бiблiяграфiя:

  • "Жыў-быў ты..."
  • "Калі расцвітуць чорныя ружы"
  • "Лекі ад кахання"
  • "Мой дзядзька Лунеш"
  • "Разламашкі майстра Люфта"
  • "Рыпучая хацінка"

Разламашкі майстра Люфта

Намінацыя: Лепшы твор для дзяцей і юнацтва (2018)

Аўтар: Мядзведзева Кацярына Аляксандраўна

Выдавецтва: Выдавец А.М. Янушкевіч

Колькасць старонак: 384

У дзівоснай кнізе аповесцяў і апавяданняў Кацярыны Мядзведзевай вы знойдзеце сапраўдную магію казкі, але казкі не для дзяцей, а для любога ўзросту. Непадробнае спалучэнне англійскай стылістыкі і славянскага фальклору робіць творчасць маладой пісьменніцы ўнікальнай з’явай у беларускай літаратуры. Творы К. Мядзведзевай ужо атрымалі высокую ацэнку чытачоў і крытыкаў — у 2016 годзе пісьменніца стала фіналісткай прэстыжнай літаратурнай прэміі «Дэбют» у намінацыі «Проза».

Набыць кнiгу