Стадольнік Іван
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Стадольнік Іван
Іван Стадольнік амаль 60 гадоў плённа працуе ў беларускай літаратуры. Ён добра вядомы чытачу як арыгынальны празаік, аўтар кніг сатыры і гумару, а таксама дзіцячы пісьменнік. Для твораў Івана Стадольніка, адрасаваных юнаму чытачу, характэрны дасціпны гумар, тонкае веданне дзіцячай псіхалогіі.

Небяспечная знаходка

Намінацыя: Лепшы твор для дзяцей і юнацтва (2019)

Аўтар: Стадольнік Іван

Выдавецтва: Мастацкая літаратура

Выдавецтва “Мастацкая літаратура” вылучыла на Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” па выніках 2018 года ў намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” кнігу Івана Стадольніка “Небяспечная знаходка” (Мінск, “Мастацкая літаратура”, 2018). У кнігу вядомага беларускага пісьменніка ўвайшлі кароткія займальныя апавяданні, якія вучаць хлопчыкаў і дзяўчынак дабрыні, спагадлівасці і шчырасці.

Набыць кнiгу