Дэбіш Анатоль і Дэбіш Васіль
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Дэбіш Анатоль і Дэбіш Васіль
Браты Анатоль і Васіль Дэбішы нарадзіліся ў 1962 г. у вёсцы Шамятоўка Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Скончылі Мсцібаўскую сярэднюю школу, Мінскі інстытут культуры.
Друкаваліся ў часопісах “Маладосць”, “Полымя”, “Беларусь”, “Дзеяслоў”, “Нёман”, “Верасень”, “Жырандоля”, калектыўных зборніках “Дзень паэзіі”, “Дзядзінец”, “Берасцейскія карані” і інш.
Анатоль Дэбіш – аўтар зборнікаў вершаў “Белыя птахі” (1993), “Лісты да Марыі” (1996), “Праз дождж” (2012), “Чуйнар” (2015), “Пушчанскія дзівы”, “Белабог” (2018).
Васіль Дэбіш – аўтар зборнікаў вершаў “Калядная вячэра” (1993), “Стодзівы” (1995), “Зірні ў люстэрка” (2013), “Пушчанскія дзівы”, “Белабог” (2018).

Пушчанскія дзівы

Намінацыя: Лепшы твор для дзяцей і юнацтва (2019)

Аўтар: Дэбіш Анатоль і Дэбіш Васіль

Выдавецтва: Брэсцкая друкарня

Цэнтральная гарадская дзіцячая бібліятэка-філіял № 13 г. Брэста вылучае на Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” ў намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” кнігі братоў Анатоля і Васіля Дэбішаў “Пушчанскія дзівы” і “Белабог” (Брэст, “Брэсцкая друкарня”, 2018). У кнігах сабраны вершы, казкі, легенды і паданні, адметныя ў першую чаргу высокімі мастацкімі якасцямі, яны ўтрымліваюць глыбокі маральна-эстэтычны змест. Гэтыя выданні паспрыяюць абуджэнню ў чытачоў павагі да роднай зямлі, да сваіх каранёў, народных традыцый, а таксама падштурхнуць маладых людзей да вывучэння нацыянальнай гісторыі. У Год малой радзімы выхад падобных кніг набывае асаблівае значэнне.

Набыць кнiгу

Белабог