Нiкольская Вольга Уладзiмiраўна
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Нiкольская Вольга Уладзiмiраўна
Нікольская Вольга Уладзіміраўна нарадзілася 20 чэрвеня 1986 года ў г. Мінску. Скончыла Інстытут журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2009). Працуе ў Белтэлерадыёкампаніі на радыёстанцыі «Сталіца».
Аўтар трылогіі для дзяцей «Мы – агенты «КолбаФир» (2011), «Приключение агентов «КолбаФирЖик» (2014), и «Похищение шедевра, или Новые приключения агентов «КолбаФирЖик» (2017), а таксама сучаснай аповесці-казкі «Фей по имени Светик» (2018).
Друкуецца як перакладчыца з беларускай на рускую мову ў часопісах «Неман» и «Наш современник» (Москва), з рэцэнзіямі і літаратурна-крытычнымі артыкуламі выступае ў беларускіх часопісах і газетах.
Піша на рускай і беларускай мовах.

Похищение шедевра, или Новые приключения агентов "КолбаФирЖик"

Намінацыя: Лепшы твор для дзяцей і юнацтва (Пераможец 2018 )

Аўтар: Нiкольская Вольга Уладзiмiраўна

Художник Сергей Волков Предисловие Александра Карлюкевича

Выдавецтва: Выдавецкi дом "Звязда"

Колькасць старонак: 144

Галоўныя героі сучаснай дэтэктыўнай аповесці – казкі Вольгі Мікольскай – два знаходлівых, вясёлых ката і іх сябар сабака – ўжо знаёмыя юным чытачам па яе папярэднім кнігам «Мы – агенты “КолбаФир”» i «Приключения агентов “КолбаФирЖик”». У новай кнізе пісьменніцы гэтыя неразлучныя сябры становяцца сапраўднымі дэтэктывамі. Яны расследуюць справу аб выкраданні з музея агульнапрызнанага шэдэўра, створанага адным сабакам-мастаком. Паступова, набліжаючыся да раскрыцця таямніцы знікнення карціны, героі самі становяцца ўдзельнікамі многіх вясёлых і займальных гісторый. Акрамя таго, яны знаходзяць новых сяброў, дапамагаюць ім выйсці з складаных жыццёвых сітуацый, паверыць у сябе і сваё прызванне. У выніку ўсе ўдзельнікі гэтай дзіўнай дэтэктыўнай гісторыі па-сапраўднаму сталеюць, разумеючы, што дабрыня, спачуванне, імкненне дапамагаць адзін аднаму – тыя паняцці, без якіх не абысціся. А самае галоўнае, што ёсць у жыцці кожнага і што трэба берагчы і шанаваць, – гэта сям'я, блізкія, родныя і, вядома ж, сябры!

Набыць кнiгу