Улюценка Віктар Васільевіч
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Улюценка Віктар Васільевіч (Параскевін Антон)
Нарадзіўся 22.11.1949 года ў г. п. Шуміліна.
Атрымаў вышэйшую адукацыю ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце.
Загадчык аддзялення тэрапіі Цэнтральнай раённай бальніцы.
З 2003 года – удзельнік Рэспубліканскага экалагічнага форуму Беларусі, у конкурсе на лепшую публікацыю ў намінацыі «Мой родны кут» займае прызавыя месцы.
Член Саюза журналістаў Беларусі.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2010 года.
Публікаваўся ў калектыўных зборніках і альманахах.
Займаецца краязнаўствам. Піша ў жанры сказу.
Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі ім. Пятруся Броўкі (за 2015 г.).
Узнагароджаны: Ганаровым Знакам «2000 гадоў Хрысціянству», Граматай Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта;
Граматай "За шматгадовую плённую працу на ніве беларускай літаратуры і ў сувязі з 80-годдзем Саюза пісьменнікаў Беларусі" (2014 г.); Граматай рэспубліканскага ГА "СПБ" у сувязі з 65-годдзем з Дня нараджэння (2014 г.), Дыпломам рэспубліканскага ГА "СПБ" "За паспяховую творчую актыўнасць, грамадскую дзейнасць і з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання" (2017 г.),
Нагрудным знакам рэспубліканскага ГА "СПБ" "За вялікі ўклад у літаратуру" (2017 г.).


Бiблiяграфiя:

  • «Светлозор» (2008 г., г.Витебск)
  • «Августовская купель» (2010 г.)
  • «В краю каменных исполинов» (2012 г.)
  • «Камни говорят» (2013 г.)
  • «Камнецвет не увядает» - заключительная книга в трилогии о валунах Шумилинщины.
  • «Валуны родной сторонки» (2017 г.)

Валуны родной сторонки

Намінацыя: Лепшы твор прозы (2018)

Аўтар: Улюценка Віктар Васільевіч

Выдавецтва: ЧПТУП "Колорград"

Колькасць старонак: 308

На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца шмат валуноў. Яны з'яўляюцца не толькі нямымі сведкамі, але і ўдзельнікамі многіх гістарычных і культурных падзей старажытнасці. Не будзь каменнага стагоддзя, не адбылося б і само чалавецтва, бо калі-то ўсе прылады працы вырабляліся з каменя. Не будзь жорнаў, не было б і хлеба надзённага, таму камень застаецца святым і па сённяшні дзень. Кніга разлічана на шырокі круг чытачоў.

Набыць кнiгу