Разановіч Анатоль Iванавiч
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Разановіч Анатоль Iванавiч
Нарадзіўся 03.02.1958 года ў вёсцы Рубель Брэсцкай вобласці. Скончыў факультэт журналiстыкi БДУ, Акадэмiю кiравання пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Служыў у Савецкай Арміі, афiцэр. Працаваў карэспандэнтам у шматтыражцы “Гарызонт”, карэспандэнтам Пiнскай газеты “Полесская правда”, намеснiкам рэдактара Столiнскай газеты “Навiны Палесся”, рэдактарам Iвацэвiчскай газеты “Кастрычнiк”, загадчыкам аддзела Брэсцкай абласной газеты “Заря”, намеснiкам рэдактара Брэсцкай абласной газеты “Народная трыбуна”, галоўным рэдактарам рэспублiканскага часопiса “СЭЗ”, рэдактарам беларуска-расiйскага часопiса “Единение”, у iншых газетах i часпiсах. Быў выканаўчым дырэктарам газетна-выдавецкай фiрмы “Белая Русь” ЦК ЛКСМБ, узначальваў рэспублiканскi выставачны цэнтр “Белрэсурсы”, а таксама iншыя СМI i арганiзацыi.
Член Саюза пiсьменнiкаў Беларусi з 2006 года.
Аўтар шматлікіх мастацкіх і публіцыстычных кніг. Сярод іх:
“Воўчае жыццё”, “Я размаўляю з іншапланецянамі”, “Зразуменне ісціны”, “Пустэльнік”, “Варшаўскі экспрэс”, “Пра што iграе пiянiст”, “Палын-вада» і іншыя.
Мастацкiя творы публiкавалiся ў Расii i Польшчы.
З'яўляецца аўтарам некалькiх дзесяткаў навукова-папулярных кнiг пра вытворчыя прадпрыемствы Беларусi.
Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны”.

Пра што іграе піяніст

Намінацыя: Лепшы твор прозы (2020)

Аўтар: Разановіч Анатоль Iванавiч

Выдавецтва: "Беларусь"

Гэта кніга пра каханне: і да жанчыны, і ў цэлым да жыцця. “Пра што іграе піяніст”, “Падае снег”, “Чаканне жанчыны” і іншыя творы сведчаць пра тое, што пакуль чалавек жыве, пачуццё кахання ў ім пануе над іншымі пачуццямі і эмоцыямі. Гэта і ёсць тое галоўнае, дзякуючы чаму мы, людзі, былі, ёсць і будзем.

Набыць кнiгу

Палын-вада

Намінацыя: Лепшы твор прозы (2021)

Аўтар: Разановіч Анатоль Iванавiч

Раман-хронiка «Палын-вада» Анатоля Разановiча – гэта твор пра нашу навейшую гiсторыю, наш час. Падзеi пачынаюцца ў 1979 годзе, калі на Палессе прыйшла разбуральная паводка – прадвесніца глабальнага змянення тагачаснага жыцця, былых каштоўнасцяў. У цэнтры, зразумела, знаходзяцца людзі, якім выпала жыць у гэтую складаную пару перамен. А гэта не толькi святло і цемра, пакутлiвыя разважанні герояў аб тым, што было і як стала пасля гарбачоўскай перабудовы, іх ацэнка таго, што адбываецца, але i філасофія жыцця. Галоўны герой – Аляксей Жылеўскi. Яго лёс падобны да лёсаў тысяч маладых людзей, якія нарадзіліся, выхоўваліся, набіраліся ведаў і вопыту ў Савецкім Саюзе, а потым вымушаны былі пераасэнсоўваць тое, што назапасілі ў сваіх розумах і сэрцах. I гэта натуральна, бо савецкiя людзi перажылі не адну трагедыю. Адна з самых страшных – Чарнобыль. І не толькі фізічны, але і духоўны. Менавіта духоўны Чарнобыль аўтара рамана-хронiкi «Палынь-вада» цікавіць найбольш. Пра аварыю, яе страшныя наступствы ідзе сур'ёзная гаворка ў творы. Анатоль Разановiч паказвае, што бяда не толькі спусташае душы некаторых людзей, але і шматлікім дае надзею, упэўненасць у сабе. Не выпадкова Аляксей Жылеўскі прыходзіць да высновы, што ён – з тых, хто можа і павінен зрабіць жыццё лепшым. Значыць, не толькі ўлада абавязана клапаціцца пра матэрыяльны і духоўны стан грамадства, але і кожнаму з нас жыццёва неабходна прыкласці максімум намаганняў, каб мы самі, нашы дзеці былі шчаслівымi. Гэта цяжкая задача, але выканальная. Што да жорсткасці, ліха, парушэння законаў, то такія праявы ёсць у любой краіне свету. Як справядлiва гавораць, дурняў, і нягоднікаў хапае ўсюды. Галоўнае – самому не апусціцца на дно, выплыць на чыстую ваду і ўжо па ёй дабірацца да таго берага, дзе пануе мір і спакой.

Набыць кнiгу