Гаўрыловiч Уладзiмiр Мiкалаевiч
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Гаўрыловiч Уладзiмiр Мiкалаевiч
Нарадзіўся 30 жніўня 1967 года ў в. Ветчын Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобл. Скончыў філалагічны факультэт, аддзяленне журналістыкі факультэта грамадскіх прафесій Мінскага педагагічнага інстытута ім. А. М. Горкага. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, дырэктарам школы. Затым галоўным рэдактарам жыткавіцкай раённай газеты «Новае Палессе». Выдатнік друку Беларусі. Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1998), літаратурнага конкурсу Саюза пісьменнікаў Беларусі і газеты «Звязда» (2000), абласнога літаратурнага конкурсу імя Кірылы Тураўскага (2007). Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу на лепшы твор у галіне прозы за кнігу «Плата за каханне». Лаўрэат расійскай літаратурнай прэміі памяці паэта Мікалая Мельнікава (2009, Масква). Лаўрэат абласных публіцыстычных конкурсаў (2009-2010 гг.).

Палешукі

Намінацыя: Лепшы твор прозы (2018)

Аўтар: Гаўрыловiч Уладзiмiр Мiкалаевiч

Выдавецтва: КПУП "Калор"

Колькасць старонак: 404

Трылогію «Палешукі» вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Гаўрыловіча складаюць раманы «Забранае шчасце», аднаіменны, а таксама – «… Тут твае карані». Яна ахоплівае незабыўныя падзеі жыцця зямлякоў аўтара, пачынаючы з 30-х гадоў мінулага стагоддзя, і заканчваючы нашым часам. Праз непаўторныя, у многім трагічныя лёсы палешукоў, якія насуперак усяму імкнуцца да шчасця, пісьменнік стварае шырокую панараму народнага быцця. Каханне і здрада, адданасць справе і абыякавасць да існага, імкненне да справядлівасці і пераадоленне ўсяго бесчалавечнага выяўляюць самыя розныя рысы характараў персанажаў твораў, падкрэсліваючы: ніхто і нішто не можа скарыць наш народ, які жыве па адвечных законах дабра і справядлівасці. У кнігу ўвайшла і новая аповесць пісьменніка «Краіна Валодзькава».

Набыць кнiгу