Намінацыя: Лепшы твор для дзяцей і юнацтва (2020)
Аўтар: Зеленко Сергей Викторович
Выдавецтва: "Беларуская Энцыклапедыя iмя Петруся Броўкi"
З новай кнігі серыі «Таямніцы беларускай мовы» маленькія чытачы даведаюцца, як правільна прывітацца і развітацца па-беларуску ў залежнасці ад часу дня, як адказаць на падзяку або папрасіць кагосьці нешта зрабіць, якія моўныя канструкцыі ўласцівы роднай мове, а якіх лепш пазбягаць. Выданне змяшчае цікавыя звесткі з гісторыі этыкету, а таксама займальныя заданні.
Знаёмыя незнаёмцы: сакрэты літар
Намінацыя: Лепшы твор для дзяцей і юнацтва (2020)
Аўтар: Зеленко Сергей Викторович
Выдавецтва: "Беларуская Энцыклапедыя iмя Петруся Броўкi"
Калі вы ніколі не запісвалі лічбы літарамі і не ведаеце, што некалі кожная літара алфавіта мела сваю адмысловую назву, тады самы час адправіцца ў падарожжа ў свет гэтых спецыфічных графічных знакаў. На старонках кнігі кемлівы чытач знойдзе шмат цікавай інфармацыі з гісторыі з’яўлення літар, іх напісання і ўжывання, а таксама дазнаецца, якія з іх асабліва ўшанаваны ў Беларусі.
Намінацыя: Лепшы твор для дзяцей і юнацтва (2020)
Аўтар: Зеленко Сергей Викторович
Выдавецтва: "Беларуская Энцыклапедыя iмя Петруся Броўкi"
Развіццё мовы — гэта няспынны працэс, які адбываецца па сваіх правілах і законах. Існуюць такія і ў беларускай мове. Многія навукоўцы адзначаюць асаблівую мілагучнасць беларускай мовы, што з’яўляецца вынікам працэсаў акання і якання ў мове. Гэта кніга прысвечана арфаграфічным сакрэтам пераходу адных літар у іншыя і законам, якіх яны прытрымліваюцца.