Драздова Зінаіда Уладзіміраўна
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Драздова Зінаіда Уладзіміраўна
Драздова Зінаіда Уладзіміраўна, 1958 г.н., беларуска. Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1975–1980), аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР (1982–1987).
З 1987 г. па 1994 г. – малодшы навуковы супрацоўнік, навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларусі.
З 1995 г. па 2007 г. – старшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.
З 2008 г. па верасень 2012 г. – старшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.
З верасня 2012 па цяперашні час працуе старшым навуковым супрацоўнікам у аддзеле беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст. філіяла “Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы” дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.
У 1988 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю “Моўна-стылёвыя асаблівасці «Палескай хронікі» Івана Мележа”.
Працавала над складаннем “Біябібліяграфічнага слоўніка беларускіх пісьменнікаў” (1987–1992). Працавала над выкананнем планавых тэм аддзела.
Вынікі працы знайшлі практычнае ўкараненне ў пяці манаграфіях: “Майстэрства слова: Моўна-стылявыя асаблівасці “Палескай хронікі” Івана Мележа” (Мінск: Навука і тэхніка, 1993. 7,4 друк. арк.), “Творчасць А.Мрыя і Л.Калюгі: Стылявыя асаблівасці” (Мінск: Беларуская навука, 1997. 7,8 друк. арк.), “Моўна-стылёвыя праблемы эпічнага жанра 20-х гадоў: Партрэт. Пейзаж” (Мінск: Беларуская навука, 2001. 12,87 друк. арк.), “Мастацкія варыянты дыялагізму: На матэрыяле класічнай і сучаснай літаратуры” (Мінск: Беларуская навука, 2010. 14 друк. арк.), “Маляўнічая сіла слова: Беларуская і руская проза ХХ–ХХІ стст.: параўнальна-тыпалагічны кантэкст” (Мінск: Беларуская навука, 2017. 12,2 друк. арк.).
Драздова З.У. прымала актыўны ўдзел у напісанні “Гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя”. Яе пяру належыць 6 раздзелаў, прысвечаных творчасці выдатнага майстра слова, творы якога на доўгі час выпалі з літаратуры, а некаторыя знойдзены толькі цяпер, Лукаша Калюгі (Мн., 2000. – Т. 2.), паэтаў Сцяпана Гаўрусёва, Анатоля Вярцінскага, Пятруся Макаля, Генадзя Бураўкіна (Мн. 2002. – Т. 4. – Кн. 1.), Анатоля Грачанікава (Мн. 2003. –Т. 4. – Кн. 2.). Ёю напісана шмат артыкулаў, у якіх аналізуецца моўна-стылявое майстэрства, раскрываецца этыка і эстэтыка не толькі пісьменнікаў-класікаў, але і сучасных аўтараў.

Бiблiяграфiя:

  • Моўна-стылевыя праблемы эпічнага жанру 20-х гадоў : Партрэт. Пейзаж
  • Майстэрства слова : моўна-стылявыя асаблівасці "Палескай хронікі" Івана Мележа
  • Творчасць А.Мрыя і Л.Калюгі : Стылявыя асаблівасці
  • Мастацкія варыянты дыялагізму : на матэрыяле класічнай і сучаснай літаратуры
  • Беларуская літаратурная класіка і сучаснасць : праблемы характаралогіі (сааўтар)

Маляўнічая сіла слова: беларуская і руская проза ХХ–ХХІ стст.: параўнальна-тыпалагічны кантэкст

Намінацыя: Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства (2018)

Аўтар: Драздова Зінаіда Уладзіміраўна

Рэдактар: доктар філалагічных навук В.П. Жураўлёў

Выдавецтва: Беларуская навука

Колькасць старонак: 258

"Манаграфія прысвечана актуальным у літаратуразнаўстве пытанням пісьменніцкага майстэрства. У ёй робіцца разгляд моўна-стылёвых праблем прозы таленавітых прадстаўнікоў беларускай і рускай літаратуры ХХ–ХХІ стст. – А. Наварыча і В. Распуціна, І. Навуменкі і В. Бялова, М. Гарэцкага і К. Паўстоўскага, В. Коўтун і А. Саланіцына, А. Казлова і В. Ліпневіча і інш. Сур’ёзная ўвага засяроджана на аналізе элементаў мастацкай формы літаратурнага твора – партрэце, пейзажы, дыялогу, а таксама на эпітэце, метафары, параўнанні і іншых тропах, праз якія выяўляецца характар таленту пісьменнікаў, раскрываюцца важныя асаблівасці паэтыкі і эстэтыкі, карэнныя прынцыпы мыслення, нацыянальны каларыт творчасці. Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў ВНУ, настаўнікаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца беларускім мастацкім словам."

Набыць кнiгу