Калашнiкаў Яўген Мiхайлавiч
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Калашнiкаў Яўген Мiхайлавiч
Нарадзіўся 7 ліпеня 1941года ў Растоўскай вобласці. Калашнікаў Яўген Міхайлавіч – карэнны гамяльчанін. Вучыўся ў Гомельскай чыгуначнай сярэдняй школе №2, цяпер САШ №28. З чацвёртага курса Беларускага Інстытута Інжынераў Чыгуначнага Транспарту быў прызваны ў рады Савецкай арміі. Падчас службы ў арміі амаль тры гады быў пазаштатным карэспандэнтам газеты «Ва славу Радзімы». У 1974 годзе скончыў Гомельскі філіял Беларускага Політэхнічнага інстытута. Пасля заканчэння інстытута працаваў тэхнолагам, начальнікам інструментальнага цэха, галоўным тэхнолагам, галоўным інжынерам на шэрагу прадпрыемстваў. Да выхаду на пенсію працаваў галоўным інжынерам і адначасова старшым выкладчыкам тэхнічных дысцыплін Гомельскага Дзяржаўнага Тэхнічнага Ўніверсітэта ім. П. В. Сухога на кафедры Апрацоўка матэрыялаў ціскам, якую некалі заканчваў і сам.

Бiблiяграфiя:

  • "Для чаго патрэбныя хвасты?"
  • "Літары блытаць не падыходзіць"
  • "Сёння свята у ката"
  • "Куды спяшаюцца вожыкі?"
  • "Вясёлы цягнік"
  • "Вучацца ў школе па-рознаму дзеці"
  • "Чароўны кветка"
  • "Лятала котка рыжая"

Щука тоже хочет жить

Намінацыя: Лепшы твор прозы (2018)

Аўтар: Калашнiкаў Яўген Мiхайлавiч

Выдавецтва: ТДА "Барк"

Колькасць старонак: 108

У гэтай кнізе Яўген Калашнікаў выступае ў ролі апавядальніка вясёлых і проста цікавых гісторый, якія ён дапаўняе іранічнымі вершамі, агрэхамі для смеху і проста фразамі. Выпадкі, сітуацыі і думкі ўзяты аўтарам з своеасаблівай жыццёвай скарбонкі, папаўняць якую яму дапамагаюць назіральнасць, цікавасць да разнастайных праяў чалавечай натуры і ўменне бачыць смешнае. Агульнавядома, што гумар у стане змяніць жыццё, зрабіць яе радасней і прыемней, гарманізаваць прастору вакол нас. Такую мэту і ставіў перад сабой апавядальнік — і яна дасягнута.

Набыць кнiгу