Дранько-Майсюк Леанид Васильевич
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Дранько-Майсюк Леанид Васильевич
Нарадзіўся ў рабочай сям'і, скончыў Давыд-Гарадоцкую СШ № 2 (1974), працаваў на Давыд-Гарадоцкім заводзе слясарна-мантажных інструментаў. У 1975 г. паступіў на завочнае аддзяленне паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве. У 1976-1978 гг. служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі перавёўся на стацыянарнае аддзяленне Літінстытута, які скончыў у 1982 г.
У 1982—2002 гг. — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Са жніўня 2002 г. — на вольнай працы.
Дэбютаваў вершамі ў столінскай раённай газеце «Навіны Палесся» ў 1972 г., у рэспубліканскім друку ў 1975 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар 16 кніг, у тым ліку, зборнікаў паэзіі «Вандроўнік» (1983), «Над пляцам» (1986), «Тут» (вершы, паэмы, эсэ, 1990), «Проза радости» (пераклад з беларускай; М.: «Советский писатель»,1991), «Пра тое, як я…» (13 несур'ёзных апавяданняў, 1992), «Акропаль» (паэзія, эсэ, 1994), «Стомленасць Парыжам» (вершы і эсэ, 1995), «Гаспода» (выбранае «Залатая серыя» «Паэзія XX стагоддзя», 1998), «Места і свет» (вершы, 2000), «Паэтаграфічны раман» (вершы, проза, 2002), «Вершы. Каханне. Проза» (выбранае, 2003), «Белая вежа» (разам з Юрыем Кабанковым; вершы, лісты; Уладзівасток, 2004), «Цацачная крама» (кніжка для вялікіх і малых, 2008), «Анёлак і я» (апавяданне, 2009), «Кніга для спадарыні Эл» (проза, вершы, п'еса, 2012), «...Натуральны, як лінія небасхілу» (архіўная аповесць пра Максіма Танка, 2017).
Асобныя вершы Л.Дранько-Майсюка пакладзены на музыку.

Скарб

Намінацыя: Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі (2021)

Аўтар: Дранько-Майсюк Леанид Васильевич

Скарб – не грошы і не багацце, а тая лірычная каштоўнасць, той канечны жыццёвы шлях, якому заўсёды сугучныя журба і весялосць, лагода і хваляванне, таямнічасць і зразумеласць, рухавасць і супакаенне, устойлівыя вобразы і нязвыклая вершаваная мова… Аб тым, што гэта так і што гэта нязменна, сведчыць паэтычная кніга Леаніда Дранько-Майсюка, якой аўтар даў невыпадковую назву “Скарб”.

Набыць кнiгу