Бiблiяграфiя:
Намінацыя: Лепшы твор для дзяцей і юнацтва (2018)
Аўтар: Авласенко Геннадий Петрович
Мастак Алена Карповіч
Выдавецтва: Выдавецкi дом "Звязда"
Колькасць старонак: 368
У кнізе беларускага пісьменніка Генадзя Аўласенкі юныя чытачы знойдуць шмат карыснай і цікавай для сябе інфармацыі: і па гісторыі, і па геаграфіі, і па біялогіі… Але ўсё ж асноўнае ў ёй – казкі! Самыя разнастайныя: пра звяроў і птушак, пра рыб і нават пра лясныя расліны. Гэтыя казкі расказвае ім сам дзядуля Дняпро. А некалькі казак для дзяцей прынёс у сваім маленькім кошыку нават … Вожык. Ён іх у лесе назбіраў… А пра што аўтар не сказаў у казках, прачытаеце ў вершах.
Намінацыя: Лепшы твор для дзяцей і юнацтва (2020)
Аўтар: Авласенко Геннадий Петрович
Выдавецтва: "Мастацкая літаратура"
Жыло-было ў Белавежскай пушчы зубраня Банцік. І марыла яно патрапіць у… “Зубраня”. Ну так, у самы знакаміты беларускі летнік. Але мара ягоная так і засталася б марай, калі б не дапамога лясной феі. Яна не толькі адправіла Банціка і ягонага сябра, зайчанятку Вушасціка, у “Зубраня” (у выглядзе хлапчукоў-падлеткаў, вядома ж), але і даручыла ім выявіць там сярод мноства дзяцей чатырох ваўчанят, якіх, таксама ў выглядзе падлеткаў, адправіў у “Зубраня” злы чараўнік. І, вядома ж, не проста так, а з нейкім нядобрым заданнем. Ці ўдалося нашым сябрам выканаць даручэнне феі і што адбылося потым, пра ўсё гэта можна даведацца, прачытаўшы казачную аповесць.