Кузьміч Міхаіл Пятровіч
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Кузьміч Міхаіл Пятровіч
Нарадзіўся ў 1950 годзе ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Беларус, настаўнік вышэйшай катэгорыі, кандыдат філасофскіх навук. Член саюза пісьменнікаў Беларусі, выдаткнік друку Беларусі, заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў, аўтар і рэдактар даведачна-інфармацыйных, навукова-папулярных і мастацка-публіцыстычных кніг “Не говори с тоской, их нет” (пра жыццё і дзейнасць П.М.Машэрава), “Витебская область”, “Слава и гордость земли Витебской” (пра герояў Савецкага Саюза, Сацыялістычнай Працы, Герояў Расіі – ураджэнцаў Віцебшчыны), “Братство. Мужество. Память” (аб партызанскім руху і сумеснай барацьбе беларускіх, рускіх, латышскіх партызан і падпольшчыкаў у гады Вялійкай Айчыннай вайны), “Стрела в бесконечность” (публіцыстыка), “У костра в вечерний час” (Масква), “Мой Погост” (рускамоўны варыянт), “Мой Пагост: летапiс вёскi з адcтупленнямi” (на беларускай мове, паглыбленае і дапоўненае выданне), “Тост за победу”. Яго пяру належаць публікацыі і анталогіі крытыкі і літаратуразнаўства “Поле битвы – людские сердца” (Масква), у зборніках публіцыстыкі “Победители” (Омск), “И дружбы долг, и честь, и совесть”, “Найти себя в себе самом” (Смаленск, Расія), у часопісах “Беларуская думка”, “Полымя”. “Нёман”, “Белая вежа”, “Наш современник”, “Приокские зори”, у альманахах “Тураўшчына: мінулае, сучаснасць, будучыня”, “Дзвіна”, “Московский парнас”, у газетах “Культура”, “ЛіМ”, “Звязда”, “Народная газета”, “Рэспубліка”, “Московский литератор” і нш.

Мой Пагост: летапiс вёскi з адcтупленнямi

Намінацыя: Лепшы твор публіцыстыкі (2021)

Аўтар: Кузьміч Міхаіл Пятровіч

Пагост – старадаўняе палескае сяло на Тураўшчыне ў міжрэччы Прыпяці і Сцвігі, адно з самых прыгожых і маляўнічых месц Беларусі, сёлета адзначыць 500 год. Вёска знакаміта сваімі славутасцямі і рэліквіямі, мясцовашаноўным каменным крыжам, паданнямі, народным калектывам “Міжрэчча”, самабытнымі таленавітымі людзьмі – яе ўпрыгожваннем, іх справамі на фоне гістарычных падзей і часу. Пра гэта і шмат што іншае чытач даведаецца з кнігі. Выданне разлічана на тых, хто цікавіцца гісторыяй беларускай вёскі, яе сучасным станам і будучыняй.

Набыць кнiгу