Масляніцына Ірына Аляксандраўна
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Масляніцына Ірына Аляксандраўна
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, член Саюза беларускіх журналістаў, сябар Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.
Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў шэрагу перыядычных выданняў Беларусі, у тым ліку такіх, як штотыднёвік “Літаратура і Мастацтва”, часопісы “Беларусь”, “Алеся”, газеты “Цэнтральная газета”, “Добры вечар”. Была штатным супрацоўнікам на тэлеканале “Беларусь 2” (тэлеканал “ЛАД”). Прайшла шлях ад карэспандэнта да намесніка галоўнага рэдактара (“Цэнтральная газета”) і галоўнага рэдактара (“Карпаратыўная газета ОАО “МПЗ” “Одиннадцать”). Аўтар навукова-папулярных і літаратурна-мастацкіх кніг на беларускай і рускай мовах. Некаторыя з іх напісаны ў суаўтарстве з мужам, пісьменнікам і гісторыкам Мікалаем Багадзяжам.

Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ-ХІХ стст.

Намінацыя: Лепшы твор публіцыстыкі (2021)

Аўтары: Масляніцына Ірына Аляксандраўна, Багадзяж Мікалай Канстанцінавіч

У гісторыі кожнага народа ёсць асобы, пра якіх кажуць “легендарныя”. Гэта звычайна ключавыя фігуры мінулага, краевугольныя каменні ў выстройванні нацыянальнага менталітэту, самыя любімыя народам героі. Беларуская гісторыя – не выключэнне. Таямнічы Усяслаў Чарадзей і мужны Давыд Гарадзенскі, святыя Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі, слуцкія ратаборцы Анастасія і Сямён Алелькавічы і аб’яднальніца дзяржаў Соф’я Вітаўтаўна, героі Кулікоўскай бітвы Андрэй Полацкі і Дзмітрый Бранскі і герой Грунвальду Сямён Мсціслаўскі, антыподы вайны 1812 года Якаў Кульнеў і Дамінік Радзівіл, паэт Адам Міцкевіч і матэматык Соф’я Кавалеўская, стваральнік славутага паланэзу Міхал Клеафас Агінскі і мяцежны войт Васіль Вашчыла, скульптар Генрых Дмахоўскі і збіральнік рэдкасцяў граф Эмерык Гутэн-Чапскі… Іх жыццяпісы апаэтызаваны і насычаны легендамі, што стварылі ўдзячныя нашчадкі. Іншы раз менавіта гэтыя легенды становяцца адпраўным пунктам для ўяўлення маладых беларусаў для ўяўлення пра беларускую гісторыю. Пісьменнікі і даследчыкі Ірына Масляніцына і Мікалай Багадзяж зрабілі спробу аддзяліць легенды ад праўды і стварыць рэальныя падрабязныя фатаграфіі гэтых і іншых асоб нашага мінулага. Новыя, раней невядомыя факты, новыя ракурсы вядомых падзей, разгадкі гістарычных таямніц, – усё гэта чакае цікаўнага чытача на старонках кнігі “Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ-ХІХ стст.”.

Набыць кнiгу