Праўдзін Віктар Аляксандравіч
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Праўдзін Віктар Аляксандравіч
Нарадзіўся 11 мая 1955 года ў г. Ліда. У 1957 годзе разам з бацькамі пераехаў у в. Лужкі Шаркаўшчынскага раёна. Дзяцінства прайшло ў в. Гарадзец. З 1969 года жыў у г. п. Шаркаўшчына. У 1972 годзе скончыў Шаркаўшчынскую сярэднюю школу, а затым Вышэйшую школу міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў СССР, працаваў у праваахоўных органах. Маёр міліцыі ў запасе. Падчас службы ў міліцыі пачаў пісаць кнігі, сюжэты для твораў браліся з жыцця. Пазней працаваў намеснікам галоўнага рэдактара літаратурных часопісаў «Нёман» і «Полымя», галоўным рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». Быў першым намеснікам старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў і першым сакратаром Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Аўтар кніг: «Візіцёр з Поўначы» (1991), «Боль, альбо Споведзь міліцыянера» (1996), «Эксгумацыя» (1997), «Шлях да Галгофы» (2003), «Таямніцы мінскіх скрыжаванняў» (2013) і інш., раманаў: «Вяртанне з апраметнай» (1999), «Танцавальны марафон» (2001), «Нелюбімыя гінуць» (2003) і інш.
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
Жыве ў г. Мінску.

Парыж, Эйфелева вежа і…

Намінацыя: Лепшы твор прозы (2021)

Аўтар: Праўдзін Віктар Аляксандравіч

Новы раман вядомага беларускага пісьменніка Віктара Праўдзіна з прываблівай назвай «Парыж, Эйфелева вежа і…» — пра наш супярэчлівы час. Лёс звычайнага чалавека, які жыве ў ХХІ стагоддзі, займаецца бізнесам, пададзены аўтарам у захапляльнай форме. А пачынаецца твор банальнай гісторыяй. Галоўны герой Алесь Гурскі вяртаецца з камандзіроўкі, жонка Люся ў гэты дзень яго не чакала... Напоўніцу разгортваецца жыццё і селяніна, і бізнесмена, і прадпрымальнікаў, і кіраўнікоў: ад галоўных рэдактараў газет і старшыні СПК, ад пастуха, пастушкі і трактарыстаў да чыноўнікаў з дэпутацкім мандатам таксама. Развагі пра чалавечыя адносіны, дзе ёсць каханне і здрада, пра апантаную працу сапраўдных хлебаробаў, пра тых, хто без «украсці і выпіць» жыць не можа, а таксама пра дагэтуль не знішчаных «браткоў». Кропка аповеду ставіцца… у Парыжы! Адрасавана нашаму сучасніку з пажаданнем добрага настрою.

Набыць кнiгу