Рагойша Вячаслаў Пятровіч
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Рагойша Вячаслаў Пятровіч
Нарадзіўся 5 чэрвеня 1942 года ў в.Ракаў Валожынскага арёна Мінскай вобласці. Беларускі літаратуразнаўца, крытык, заслужаны работнік адукацыі, доктар фалалагічных навук (1993), прафесар (1994).
Свае першыя вершы публікаваў у радашковіцкай раённай газеце «Знамя Ильича» у 1957 г.
У 1963 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1967 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Паэтыка Максіма Танка: Культура вобраза. Характар верша».
Пасля заканчэння аспірантуры (1967 г.) выкладаў беларускую літаратуру ў БДУ.
У 1993 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Беларуская паэзія ХХ ст. у кантэксце ўсходнеславянскіх літаратур: Тыпалогія, рэцэпцыя, мастацкі пераклад».
Працуе ў розных галінах літаратуразнаўства. Даследуе тэорыю літаратуры, гісторыю беларускай літаратуры і інш.
Прымаў удзел у напісанні многіх энцыклапедычных артыкулаў, у стварэнні вучэбных дапаможнікаў для вышэйшых навучальных устаноў і старэйшых класаў агульнаадукацыйных школ.
Доктар філалагічных навук, прафесар, акадэмік Міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі, член Вучонага савета філалагічнага факультэта БДУ і Вучонага совета Нацыянальнага навукова-адукацыйнага цэнтра імя Ф.Скарыны пры Міністэрстве адукацыі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Дзесяць саг пра Караткевіча

Намінацыя: Лепшы твор публіцыстыкі (2021)

Аўтар: Рагойша Вячаслаў Пятровіч

Пісаць пра сябра, пісаць пра класіка? Сухія факты альбо эмацыянальныя ўспаміны? Прафесар БДУ Вячаслаў Рагойша знаходзіць прымальны сінтэз. Ён глядзіць на Уладзіміра Караткевіча вачыма і сябра, і навукоўца. Сустрэчы ў дзесяці сагах — менавіта так называюцца раздзелы, адпаведна з эпічнасцю персанажа.

Набыць кнiгу