Бусько Мiкалай Iосiфавiч
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Бусько Мiкалай Iосiфавiч
Нарадзіўся ў вёсцы Пагарэлка Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. У гады Вялікай Айчыннай вайны бацька, Іосіф Несцеравіч, быў стралком, удзельнічаў у штурме Кёнігсберга. Маляваць пачаў змалку, калі вучнем хадзіў у Турэцкую сярэднюю школу, якую скончыў у 1958 годзе. Пасля службы ў войску паступіў у Баранавіцкі тэхналагічны тэхнікум лёгкай прамысловасці, дзе правучыўся год.
У 1962 годзе ён паступае ў Маскоўскі народны ўніверсітэт мастацтва на выяўленчы факультэт (завочнае аддзяленне) і ў 1967 – заканчвае яго. Затым працуе мастаком-афарміцелем у розных установах і прадпрыемствах г.
Баранавічы (працаваў у Баранавічах рабочым лесагандлёвай базы (1963-1965 гг.), афарміцелем Дома афіцэраў (1965-1967 гг.) і мясакамбіната (1967- 1976 гг.). З 1976 мастак афарміцель аўтобуснага парку г. Баранавічы.
Першыя вершы Міколы Бусько надрукаваны ў карэліцкай раённай газеце “Полымя” і Баранавіцкай “Знамя коммунизма” ў 1970 годзе. У рэспубліканскім друку дэбютаваў вершамі ў часопісе “Маладосць” у 1978 годзе. Пазней публікаваўся ў рэспубліканскіх газетах і часопісах “Полымя”, “Беларусь”, “Вясёлка”, у абласным і раённым друку, а таксама ў расійскіх, украінскіх, польскіх і таджыкістанскіх выданнях. У 1986 годзе выйшла
першая кніга паэта “У Нёмна на плячах”, у 1995 – “Сузор’е Шаляў”. Адплыўшы ў сталасць, паэт цалкам становіцца дзіцячым пісьменнікам. Напісаў кнігу для дзяцей “Ад галінкі да сучка тэлефон у павучка”. На верш “Белы вырай” К. Цесакоў напісаў песню. Спрабуе сябе і ў жанры п’есы. Лаўрэат абласной літпрэміі імя У. Калесніка ў намінацыі «Поэзія» (2013).
Лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу «Лепшы твор 2013 года ў галiне «Паэзiя». Жыве ў Баранавічах.

Бiблiяграфiя:

  • “У Нёмна на плячах” (1986)
  • “Ад галінкі да сучка – тэлефон у павучка” (1993)
  • “Сузор’е Шаляў” (1995)
  • “Шасцікрылец Хмарагон” (1997)
  • “Бабрыная навука” (2001)
  • “Паэзія баразны” (2003).
  • “Чалавек ад плуга і касы. Скрыжалі памяці” (2005).
  • “Сляды ад верасня” (2011)

У бары жывуць сябры

Намінацыя: Лепшы твор для дзяцей і юнацтва (2018)

Аўтар: Бусько Мiкалай Iосiфавiч

Выдавецтва: Мастацкая літаратура

Колькасць старонак: 95

Па сцежцы жыцця мы крочым разам з жывёламі і птушкамі. Запаветныя мясціны Беларусі - рай для насельнікаў лесу. Іх зачароўвае прырода роднага краю: маляўнічая, бездакорная, разнастайная. Вядомы беларускі пісьменнік Мікола Бусько займальна расказвае пра тое, як жывуць нашы меншыя сябры, вучыць сябраваць з жыхарамі лесу, не разбураць зробленае імі, адносіцца да іх як да сябе. Дзе сустракаюцца шчыры настаўнік Прырода і цікаўны вучань - нараджаецца мастацтва і талент.

Набыць кнiгу