Шпакевіч Вольга (Бірук Вольга Цімафееўна)
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Шпакевіч Вольга (Бірук Вольга Цімафееўна)
Нарадзілася і вырасла на Палессі ў в. Кароцічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыла педінстытут імя А.М.Горкага, выкладала родную мову і літаратуру ў Мінску.
Вершы піша і друкуе са школьных гадоў. Часта выступае з імі перад рознымі аўдыторыямі, друкуецца ў рэспубліканскіх газетах і часопісах. Вершы В.Шпакевіч змешчаны ў 7 калектыўных зборніках (у тым ліку ў 2 зборніках песень). Выйшлі з друку кнігі яе вершаў “І тку жыцця сувоі” (2012), “Душа-скарбонка” (2014), “Святло нябёсаў” (2017).
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Міжнароднага літаратурнага конкурсу “Семья-Единение-Отечество”.

Святаяннік

Намінацыя: Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі (2021)

Аўтар: Шпакевіч Вольга (Бірук Вольга Цімафееўна)

“” У сваім чарговым зборніку вершаў Вольга Шпакевіч апявае прыгажосць Радзімы, прыроды, роднай мовы, “размаўляе” з Богам, разважае над сэнсам жыцця, расказвае пра сваё каханне. Вершы напоўнены жыццясцвярджальным пафасам і любоўю да ўсяго свету.

Набыць кнiгу