Хвалей Яўген Iванавiч
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Хвалей Яўген Iванавiч
Яўген Іванавіч Хвалей нарадзіўся 1 студзеня 1947 у в. Белькаўшчына, Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Беларускі паэт, крытык, публіцыст. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Мікалаеўшчынскай сярэдняй школы (1965) працаваў будаўніком, у рэдакцыі стаўбцоўскай раённай газеты «Прамень». Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). Настаўнічаў, працаваў у выдавецтве «Народная асвета», Мінскім абласным Доме народнай творчасці, на Беларускім радыё і тэлебачанні. Першыя вершы надрукаваў у 1963 г. (раённая газета «Прамень»). У 1985-? гг. – старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты Купідон» (2012).

Нож

Намінацыя: Лепшы твор прозы (2021)

Аўтар: Хвалей Яўген Iванавiч

Кніга багатая зместам і разнастайная жанрава. Аснову яе склаў твор “Нож” пра нядаўнюю трагедыю, якая адбылася ў адной са школ Беларусі.

Набыць кнiгу