Камейша Казiмiр Вiкенцьевiч
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Камейша Казiмiр Вiкенцьевiч
Казімір Вікенцьевіч Камейша (4 снежня 1943, вёска Малыя Навікі, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) – беларускі паэт, перакладчык.
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў завочнае беларускае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970). Служыў у Савецкай Арміі (1963-1966), быў літсупрацоўнікам валожынскай раённай газеты «Працоўная слава» (1967-1968). З 1968 г. – старшы рэдактар на Беларускім радыё, у 1979-1981 гг. працаваў у часопісе «Полымя», з 1981 – у часопісе «Вясёлка». У 1988-? гг. – рэдактар аддзела паэзіі ў часопісе «Маладосць». Пазней працаваў у часопісе «Полымя» і альманаху «Вожык».
Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А.Куляшова (1989) за зборнік паэзіі «Пярэймы дня».
Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты купідон» (2010).

Бiблiяграфiя:

  • «Восеньскія позвы» (1969)
  • «Мембрана» (1972)
  • «Нектар» (1974)
  • «Гаёўка» (1975)
  • «Тут мае вёсны прычалены» (1977)
  • «Сябрына» (1978)
  • «Плёс» (1982)
  • «Духмянае дзіва» (1984)
  • «Галоўная вярста» (1985)
  • «Буслянка» (1985)
  • «Дзятлава кузня» (1987)
  • «Пярэймы дня» (1988)
  • «Добры дзень, шафёр» (1988)
  • «Паміж кубкам і вуснамі» (2010)

Высокі бераг

Намінацыя: Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі (Пераможец 2018 )

Аўтар: Камейша Казiмiр Вiкенцьевiч

Выдавецтва: ТАА "Каўчэг"

Колькасць старонак: 135

Ціхае лірычнае замілаванне, свежасць назіранняў, уражлівая вобразнасць — усё гэта характэрна вершам з новай кнігі лаўрэата Літаратурнай прэміі Імя Аркадзя Куляшова, прэміі «Залаты Купідон» Казіміра Камейшы «Высокі бераг». Сама метафарычная напоўненасць радкоў, заўсёды нечаканы паварот думкі надаюць вершам паэта своеасаблівае інтанацыйна-размоўнае гучанне, скіроўваюць чытача да творчага саўдзелу і роздуму.

Набыць кнiгу