Шыманскi Мiхаiл Мiкалаевiч
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Шыманскi Мiхаiл Мiкалаевiч
Міхаіл Шыманскі нарадзіўся 7 жніўня 1935 года ў вёсцы Пешкі (цяпер Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Друкавацца пачаў яшчэ пяцікласнікам у бярозаўскай раённай газеце “Пламя” (1950), якую пастаянна выпісвалі ў сям’і.

Дваццаць пяць гадоў (1970–1994) Міхаіл Мікалаевіч працаваў уласным карэспандэнтам вядучай савецкай газеты «Известия» (Масква). З 1994 года працаваў у газеце «Рэспубліка».

Аўтар больш за дваццаць кніг нарысаў і публіцыстыкі. Таксама М. М. Шыманскі – аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў. У маі 2010 года прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Некаторыя матэрыялы М. М. Шыманскага надрукаваны пад творчым псеўданімам Верас.

М. М. Шыманскі – Заслужаны работнік культуры БССР (1985), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у вобласці літаратуры (1998), Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта РБ дзеячам культуры і мастацтваў (2002), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро».

Узнагароджаны ордэнам «Знак Почёта», Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, ЦК ВЛКСМ, Саюза журналістаў СССР, двума залатымі медалямі ВДНГ СССР, нагрудным знакам «Выдатнік друку Беларусі» (2005), ганаровым знакам Міжнароднай канферэнцыі журналісцкіх саюзаў «За заслугі перад прафесійнай супольнасцю» (2010).

Бiблiяграфiя:

  • «Такая земля, такие люди» (1978)
  • «Жажда высоты»
  • «Земля, где я живу» (1980)
  • «Песнь моя, Белоруссия» (1982)
  • «Без права на ошибку» (1985)
  • «Зёрна и звёзды» (1986)
  • «Не остановись в пути» (1988)
  • «Три берёзки у огня» (1989)
  • «Китай с открытым сердцем» (2002)
  • «Близкий Китай» (2005)

На добрай зямлі

Намінацыя: Лепшы твор публіцыстыкі (2018)

Аўтар: Шыманскi Мiхаiл Мiкалаевiч

Выдавецтва: Мастацкая літаратура

Набыць кнiгу

Мы этой памяти верны

Намінацыя: Лепшы твор публіцыстыкі (Пераможец 2015 )

Аўтар: Шыманскi Мiхаiл Мiкалаевiч

Выдавецтва: Мастацкая літаратура

Колькасць старонак: 270

Новая кніга вядомага беларускага журналіста Міхаіла Шыманскага прымеркаваная да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Аснову апавядання складаюць успаміны ветэранаў, якія прымалі ўдзел у галоўных бітвах самай жорсткай вайны ХХ стагоддзя. Праз унікальныя, не зломленыя цяжкімі выпрабаваннямі чалавечыя лёсы аўтар паказвае, як у барацьбе супраць агульнага ворага мацавалася вялікае кроўнае брацтва расейцаў, беларусаў і іншых народаў Савецкага Саюза. Прачытаўшы кнігу, чытачы адкрыюць для сябе і многія старонкі малавядомых або зусім невядомых шырокай грамадскасці падзей.

Набыць кнiгу