Бензярук Расціслаў Мацвеевіч
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Бензярук Расціслаў Мацвеевіч
Расціслаў Мацвеевіч Бензярук нарадзіўся 27 лютага 1944 года ў вёсцы Стрыганецкія Бусні Жабінкаўскага раёна ў сялянскай сям'і. Прага да творчасці ўзнікла ў малодшага з братоў яшчэ ў школьныя гады. Таму ў 1961 годзе пасля заканчэння Ракітніцкай сярэдняй школы Расціслаў паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага педінстытута імя А.С. Пушкіна. Пачынаючы з 1972 года, творы Бензерука ўключаюць у падручнікі для малодшых школьнікаў. У 1971 годзе Расціслаў Мацвеевіч разам з сям’ёй – жонкай Вольгай Рыгораўнай і сынам Анатолем – вярнуўся ў Жабінкаўскі раён, у вёску Азяты. У 1974 годзе нарадзілася дачка Наталля. Некаторы час Бензярук настаўнічаў у Азяцкай сярэдняй школе, а з 1974 года стаў працаваць у рэдакцыі раённай газеты “Сельская праўда”. У 1998 годзе Расціслаў Бензярук быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Зараз Расціслаў Мацвеевіч Бензярук жыве ў горадзе Жабінка і працягвае радаваць чытачоў сваёй творчасцю.

Бiблiяграфiя:

  • "Лёс адзінокай птушкі"
  • “Зайцаў кажушок”
  • “Вавёрчына дзякуй”
  • “Цвёрды арэшак”
  • “Чаму сонца рана ўстала?”
  • “Тры свечкі”

Лірычны поўдзень

Намінацыя: Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства (2018)

Аўтар: Бензярук Расціслаў Мацвеевіч

Выдавецтва: ПВГУП " Выдавецтва Альтэрнатыва"

Колькасць старонак: 140

У кнізе Расціслава Бензерука "Лірычны поўдзень" сабраны багаты матэрыял аб літаратурным жыцці Жабінкаўшчыны. Аўтар праследжвае ролю літаб’яднання "Плынь" пры газеце "Сельская праўда" ў збіранні і гуртаванні творчых сіл рэгіёна. Прапануе вершы, байкі, апавяданні, пародыі мясцовых аўтараў. Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў.

Набыць кнiгу