Марчук Георгiй Васiльевiч
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Марчук Георгiй Васiльевiч
Георгій Васільевіч Марчук (нар. 1 студзеня 1947, Давыд-Гарадок) – беларускі пісьменнік, сцэнарыст, драматург. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1983).
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1973), Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў (1975). Працаваў галоўным рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм», дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі, Грамадскага савета па маральнасці, створанага ў Беларусі ў 2009 годзе. У 2009 годзе Георгій Марчук быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію.
Жанаты. Мае дачку.
Аўтар 8 раманаў, 50 п'ес, кнігі казак для дзяцей, кнігі навел, зборніка афарызмаў, кінасцэнарыяў. Творы Георгія Марчука перакладзены на шэраг моў СНД і далёкага замежжа (руская, англійская, украінская, літоўская, балгарская, казахская, польская, македонская).

Бiблiяграфiя:

  • «Крык на хутары» (1983)
  • «Прызнанне ў забойстве» (1985)
  • «Кветкі правінцыі» (1986)
  • «Жылі-былі дзед Васільчык і баба Кацярына» (1986)
  • «Вочы і сон» (1990)
  • «Сава Дым і яго палюбоўніцы» (1990)
  • «Год дэманаў» (1993)
  • «Без ангелаў» (1993)
  • «Вяселыя, бедныя, багатыя: Камедыі» (1998)
  • «Дзікая груша: Казкі» (2000)
  • «Голас і слова: Афарызмы» (2002)
  • «Урсула: Навелы кахання» (2003)
  • «Кветкі правінцыі: Раманы, навелы, афарызмы» (2004)
  • «Казкі, п'есы, навелы» (2009)
  • «Чужое багацце: казкі, п'есы, навелы» (2012)

Святло вышыні. П’есы

Намінацыя: Лепшы твор драматургіі (Пераможец 2018 )

Аўтар: Марчук Георгiй Васiльевiч

На вокладцы: В. Барабанцаў. Первыя друкары (фрагмент)

Выдавецтва: Выдавецтва "Беларусь"

Колькасць старонак: 166

Чатыры гістарычныя п'есы "Кракаўскі студэнт", "Святло вышыні", "Лета 1522 года", "Альгерд" знакамітага празаіка, драматурга, казачніка, лаурэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Георгія Марчука склалі гэтую кнігу. Тры п'есы прысвечаны жыццю і творчасці славутага першадрукара і асветніка Францыска Скарыны. Выкарыстоўваючы малавядомыя факты, дакладныя дэталі сярэднявечча, займальную інтрыгу, пісьменнік стварае выразны і глыбокі партрэт пачынальніка беларускага Адраджэння ад часоў юнацтва да сталых гадоў. Драма "Альгерд" апавядае пра жыццё маладога князя ў Віцебску. П'есы будуць цікавыя не толькі рэжысёрам, акцёрам, мастакам, але і шырокаму колу чытачоў.

Набыць кнiгу