Алейчанка Юлiя Аляксандраўна
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Алейчанка Юлiя Аляксандраўна
Юлія Аляксандраўна Алейчанка – беларуская пісьменніца, літаратурны крытык, перакладчык.
Піша вершы, апавяданні, крытычныя артыкулы, перакладае. Вершы друкаваліся ў анталогіях «Дняпроўскія галасы-60» (2010), «Першацвет» (2017), пераклады – у кніжнай серыі «Светлыя знакі. Паэты Кітая». Аўтар паэтычнага зборніка «Пад чароўным шкельцам» (2017) і зборніка перакладаў «Вецер у валасах» (2018). Лаўрэат Міжнароднага конкурсу маладых літаратараў «Першацвет» (2016). Творы перакладаліся на рускую, украінскую, сербскую, кітайскую, азербайджанскую мовы.

Пад чароўным шкельцам

Намінацыя: Лепшы дэбют (Пераможец 2018 )

Аўтар: Алейчанка Юлiя Аляксандраўна

Рэдактар: Мастацкі рэдактар А.В. Жыткевіч Стыльрэдактар А.У. Жабінскі

Мастак Каміль Камал Камп’ютарная вёрстка Д.С. Камейша

Выдавецтва: Выдавецкi дом "Звязда"

Колькасць старонак: 64

Кніга «Пад чароўным шкельцам» прадстаўляе вершы і пераклады маладой паэтэсы Юліі Алейчанкі. Гэта – смелы эксперымент са словам, формай выражэння думкі. На старонках зборніка знойдзецца як традыцыйная сілаба-тоніка, так і верлібры, як спавядальная, інтымная лірыка, так і філасофскія, постмадэрновыя творчыя пошукі. У кола цікаўнасцей аўтара ўваходзяць сучасныя міжнародныя літаратурныя стасункі, культура і міфалогія краін свету, таму заканамерна, што чытачам таксама прапануецца пазнаёміцца з перакладной паэзіяй Эквадора, Непала, Кітая, Туркменістана, Удмурціі.

Набыць кнiгу