Каротчыкава Анастасія Міхайлаўна
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Каротчыкава Анастасія Міхайлаўна
Нарадзілася 25 лістапада 1996 года ў Мінску. У 1998 годзе сям'я пераехала ў аграгарадок Атоліна Мінскага раёна. Студэнтка факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Лаўрэат літаратурнага конкурсу «Славянскі калейдаскоп 2015» і «Славянскі калейдаскоп 2016» сярод студэнтаў БДУ.

Член ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», лаўрэат Рэспубліканскай прэміі маладых паэтаў.

До минор

Намінацыя: Лепшы дэбют (2018)

Аўтар: Каротчыкава Анастасія Міхайлаўна

Рэдактар: Рэдакцыйны савет: Міхась Пазнякоў (старшыня), Анатоль Аўруцін, Ліліяна Анцух, Алесь Бадак, Міхась Башлакоў, Наталія Касцючэнка, Мікола Шабовіч, Віктар Шніп

Серия основана в 2011 году

Выдавецтва: ЧПТУП "Колорград"

Колькасць старонак: 59

Паэтычны зборнік «До минор» з'яўляецца дэбютным для паэткі Анастасіі Каротчiкавай. Вершы, уключаныя ў гэтую кнігу, былі напісаныя ў досыць юным узросце, але, нягледзячы на гэта, падымаюць сур'ёзныя філасофскія тэмы. Большасць работ – гэта адкрыцьця аўтара аб асабістым успрыманні жыцця і перажытых эмоцыях. Для паэткі вершы з'яўляюцца магчымасцю казаць аб самым галоўным з дапамогай вобразаў, змяшчаючы цэлыя гісторыі ў некалькі строф. Выданне разлічана на шырокі круг чытачоў.

Набыць кнiгу