Ягорычаў Уладзімір Яўгенавіч
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Ягорычаў Уладзімір Яўгенавіч
Ягорычаў Уладзімір Яўгенавіч нарадзіўся 1 студзеня 1949г. у в. Красляне Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1969г. скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута ім. Я. Купалы. Пасля заканчэння завочнай аспірантуры – на выкладчыцкай працы ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі. Член саюза пісьменнікаў Беларусі з 2008 года. Жыве ў г. Гродна.

Бiблiяграфiя:

  • “На крутых поворотах истории” (2003)
  • “Наедине с исторической правдой” (2005)
  • “Что-то с памятью нашей стало” (2005)
  • “История в событиях и лицах” (2006)
  • “На переломе эпох” (2007)

Сдувая пыль с истории…

Намінацыя: Лепшы твор публіцыстыкі (2018)

Аўтар: Ягорычаў Уладзімір Яўгенавіч

Рэцэнзенты: Хілюта В. А., кандыдат гістарычных навук, дацэнт Грду імя Я. Купалы; Крыштаповіч Л. Я., доктар філасофскіх навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтва.

Выдавецтва: ГОУПП "Лідская друкарня"

Колькасць старонак: 544

Новая кніга члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Ягорычава У.Я. прысвечана навуковаму асэнсаванню працэсаў і падзей айчыннай гісторыі з пазіцый крытыкі сучасных антынавуковых канцэпцый генезісу і станаўлення савецкай цывілізацыі ў кантэксце сусветнага развіцця. Кніга заклікана дапамагчы чытачу ў аналізе і разуменні складанай разнастайнасцi мінулага і сучаснасці, заахвоціць неабыякавых людзей да жыццесцвярджальнай палеміцы па "справах даўно мінулых дзён", сучасных праблемах нашай Айчыны, сур’ёзных стаўленнях да гісторыі. Выносіцца на суд масавага чытача

Набыць кнiгу