Дзенiсейка Анатоль Iванавiч
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Дзенiсейка Анатоль Iванавiч
Нарадзіўся ў в. Вулька-Антопальская Драгічынскага раёна. Пасля заканчэння Антопальскай сярэдняй школы праходзіў тэрміновую службу (1965-1968) у Савецкай Арміі. У 1973 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У тым жа годзе быў абраны народным суддзёй суда Іванаўскага раёна. У 1979 – быў членам судовай калегіі па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда.
Сутыкнуўшыся з праблемай вынясення смяротных прысудаў, добраахвотна пакінуў прэстыжную пасаду і перайшоў на працу ў сельскую пракуратуру, дзе на пасадзе пракурора Іванаўскага і Драгічынскага раёнаў працаваў 26 гадоў (1980-2006), да выхаду на пенсію.
Прававед, пісьменнік-дакументаліст, публіцыст, краявед. У адстаўку пайшоў у званні палкоўніка юстыцыі. За час працы на старонках газет былі апублікаваны сотні артыкулаў, актыўна асвятляў надзённыя тэмы, звязаныя з выбарамі ў Парламент і Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2007 г. прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Выдаў 14 кніг і склаў два калектыўныя зборнікі.
Актыўна ўдзельнічае ў рабоце па захаванні культурна-гістарычнай спадчыны. Па яго ініцыятыве на роднай зямлі закладзены парк у гонар 2000-годдзя Хрысціянства і сквер Еўфрасінні Полацкай. Унёс вялікі ўклад па ўвекавечанні ў родным краі імя мастака Напалеона Орды.
Мае шэраг прэстыжных узнагарод і прэмій:
Лаўрэат прэміі “Берасцейская зорка” у намінацыі “Культура 2002“. Узнагароджаны медалём “Еўфрасіння Полацкая” (5 мая 2005 года), Ганаровай граматай Саюза пісьменнікаў Беларусі (2016). Носіць званне “Ганаровы партызан Піншчыны“ (2004) і інш. Кніга “Достоево. Истоки. От Ф.М. Достоевского до наших дней“ вылучалася на літаратурную прэмію Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі (2014).
Кнігі “Любовь в огне войны” і “Записки прокурора – седого полковника юстиции” вылучаліся на Нацыянальную літаратурную прэмію Рэспублікі Беларусь адпаведна ў 2015 і 2016 гадах.
Кніга “Огдемер. Свет полесских звёзд. Легенда мирового хоккея У. Гретцки и другие” экспанавалася ў Мінску ў цэнтры “БелЭкспо” падчас Міжнароднай XX кніжнай выставеярмаркі 6-10 лютага 2013 года, дзе былі прадстаўлены кнігавыдаўцы з 25 краін свету. Старонкі гэтай кнігі выкарыстоўваліся пры афармленні экспазіцыі, прысвечанай чэмпіянату міра па хакею ў Мінску 2014 года.
Член рэспубліканскага ГА “Белая Русь”.
Мае дзесяткі ўдзячных водгукаў і рэцэнзій на свае кнігі, у тым ліку з Інстытута літаратуры і мастацтва Рэспублікі Казахстан, ад пасольства Венгрыі, Ізраіля, Расіі, Славакіі, мастака, лаўрэата прэміі “Человек столетия” Кембрыджскага ўніверсітэта (Англія), аднаўленца Крыжа Еўфрасінні Полацкай Мікалая Кузьміча, ад вядомых у краіне асобаў – кампазітара Ігара Лучанка, касманаўта Пятра Клімука і інш. Жыве ў Іванаве Брэсцкай вобласці, мае пяцёра ўнукаў, прадаўжае плённа працаваць на літаратурнай ніве. Піша на рускай мове.

Бiблiяграфiя:

  • “Невыдуманные истории” (1998)
  • “Невыдуманные истории. Книга втора“ (1999)
  • “Смеяться не грех или не экономьте на улыбке“ (1999)
  • “История родного края в зеркале одной деревушки“ (2000)
  • “Дни и ночи следователя“ (2005)
  • “Воровская любовь со счастьем не дружит, а яблочко из чужого сада слаще своего“ (2006)
  • “Малиновка. Свет зари над Днепро-Бугом“ (2008)
  • “Достоево. Истоки. От Ф.М. Достоевского до наших дней“ (2010)
  • “Огдемер. Свет полесских звёзд“. Легенда мирового хоккея Уэйн Гретцки и другие (2012)
  • “Тышковичи – классика полесского фольклора“ (2012)
  • “Любовь в огне войны“ (2014)
  • “Мир книги глазами читателя. Обратная связь“ (2015)
  • “Записки прокурора – седого полковника юстиции“ (2015)
  • “Деревня Занивье – в зеркале времени“ (2016)
  • “Письмо потомкам 77 узелков на память“ (2017)

Письмо потомкам. 77 узелков на память

Намінацыя: Лепшы твор публіцыстыкі (2018)

Аўтар: Дзенiсейка Анатоль Iванавiч

Рэцэнзент: Л. А. Павяльчук - краязнаўца, гісторык, укладальнік хроніка-дакументальнай кнігі "Памяць. Іванаўскі раен". Аўтар выказвае сардэчную падзяку студэнцкаму сябру, выдатнаму чалавеку Івану Недведцкому за ідэю напісання гэтай кнігі.

Выдавецтва: "Іванаўская раённая друкарня"

Кніга члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Анатоля Денісейкi, сустрэўшага 15 кастрычніка 2016 года сваё 70 - годдзе, свайго роду мемуары. Лейтматывам кнігі, у якую ўваходзяць розныя эпохі і лёсы розных людзей, служаць паэтычныя радкі А. С. Пушкіна з «Барыса Гадунова»: «Да ведают потомки православных земли родной минувшую судьбу». Кніга ўяўляе цікавасць для гісторыкаў і краязнаўцаў.

Набыць кнiгу