Татарынаў Юрый Аркадзьевiч
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Татарынаў Юрый Аркадзьевiч
Юрый Татарынаў нарадзіўся ў 1954 г. у Расіі. Бацька быў афіцэрам Савецкай Арміі, таму сям'я перамяшчалася па ўсёй тэрыторыі Савецкага Саюза. Калі Юрыю было 6 гадоў, сям'я пераехала ў Коласава Стаўбцоўскага раёна. Пасля службы ў арміі паступіў у БДУ ім. Леніна на факультэт радыёфізікі і электронікі. Скончыў яго ў 1979 г. Працаваў у Інстытуце электронікі Акадэміі навук БССР на пасадзе навуковага супрацоўніка. Праз 15 гадоў пасля заканчэння вну заняўся літаратурнай творчасцю прафесійна. Да гэтага часу адшліфаваў стыль і знайшоў сваю тэму. Член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь з 2005 г. Заснавальнік чатырох кніжных серый: «Беларусь гістарычная», «Пра каханне», «Гарады Беларусі», «Кніга для займальнага чытання на кожны дзень».
У студзені 2012 г. газета «Літаратура і мастацтва» паведамляла, што па выніках работы бібліятэк Беларусі за 2011 г. кніга Юрыя Татарынава «Княгіня Мянжынская» аказалася самай запатрабаванай у раздзеле «Літаратурна-мастацкія творы».
7 верасня 2014 года на Дне беларускага пісьменства ў г. Заслаўі Юрый Татарынаў стаў Лаўрэатам Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу "Лепшы твор 2013 года" з кнігай "Пагібельная жарсць караля Міндоўга". У 2014 годзе ўзнагароджаны медалём "За вялікі ўклад у літаратуру".

Бiблiяграфiя:

  • «Истории деда Евлампия» (1991)
  • «Хуторские истории» (1995)
  • «По некоторым замечательным уголкам Беларуси» (1995)
  • «Вероотступник» (1996)
  • «Как стать писателем» (1996)
  • «От Гродно и Каменца до Мстиславля» (1997)
  • «Сердце панны Марии» (1997)
  • «Пленящая грацией» (1998)
  • «Княгиня Менжинская» (1998)
  • «Путешествие в Сарью» (1999)
  • «Чарадзейныя яблыкі» (1999)
  • «Посланник Аллаха» (2000)
  • «Тупичевский художник» (2001)
  • «Заколдованный замок» (2001)
  • «Белорусская старина» (2002, 2005)
  • «О любви: философские миниатюры» (2003)
  • «Барбара Эрдзивилл» (2003)
  • «Ятвяги» (повесть) (2004)
  • «Княгіня Менжынская» (трылогія: «Вераадступнік», «Княгiня Менжынская», «Мазураўскі воўк») (2005)
  • «Города Беларуси. Витебщина» (2006)
  • «Города Беларуси. Могилевщина» (2007)
  • «Города Беларуси. Минщина» (2008)
  • «О любви: сентиментальные сюжеты» (2008)
  • «Заботы последнего короля» (2009)
  • «Города Беларуси. Гродненщина» (2009)
  • «Города Беларуси. Брестчина» (2010)
  • «Города Беларуси. Гомельщина» (2011)
  • «Древняя Литва. Истоки белорусской народности и государственности» (2011)
  • «Города Беларуси. Дополнения» (2012)
  • «Оракул. Книга для занимательного чтения на каждый день» (2012)
  • «Княгиня Менжинская» (трилогия «Княгиня Менжинская», «Вероотступник», «Мазуровский волк») (2010)
  • «Барбара Радзивилл» (2012)
  • «Роковая страсть короля Миндовга» (2013)
  • «Завещание князя Гедимина» (2014)

Старосветская Беларусь

Намінацыя: Лепшы твор публіцыстыкі (2018)

Аўтар: Татарынаў Юрый Аркадзьевiч

Серия основана автором в 1998 году

Выдавецтва: ООО "Смэлток"

Колькасць старонак: 260

Набыць кнiгу