Башлакоў Міхаіл Захаравіч
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Башлакоў Міхаіл Захаравіч (Башлакоў Міхась)
Міхась (Міхаіл Захаравіч) Башлакоў (27 красавіка 1951, пасёлак Станцыя Церуха (знаходзіцца ў п. Баштан) Гомельскага раёна Гомельскай вобласці) – беларускі паэт.
Нарадзіўся ў 1951 годзе ў сям’і чыгуначніка.
У 1967 годзе скончыў Грабаўскую сярэднюю школу і паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння вучобы (1973) працаваў настаўнікам у школах. З 1985 па 1990 гады працаваў карэспандэнтам-арганізатарам Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі па Гомельскай вобласці. З 1991 года – у Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь, дзе займаўся падрыхтоўкай і выданнем гісторыка-дакументальных хронік «Памяць».
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1988 года.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2009).

Бiблiяграфiя:

  • «Касавіца» (1979)
  • «Начны паром» (1987)
  • «Дні мае залатыя»
  • «Як слёзы горкія Айчыны…»
  • «Матчыны грыбы перабіраю»
  • «Пяро зязюлі падніму»
  • «Нетры»
  • «Палын»

Далеч вячэрняя

Намінацыя: Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі (2018)

Аўтар: Башлакоў Міхаіл Захаравіч

На вокладцы малюнак роднай хаты Міхася Башлакова Фотапартрэт работы Я.Ф. Коктыша

Выдавецтва: Народная асвета

Колькасць старонак: 518

Паэзія лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Міхася Башлакова добра вядома чытачам. Ва ўсіх творах – ці гэта паэмы і араторыя, у якіх аўтар уздымае вострыя і балючыя праблемы нашай рэчаіснасці: лёс Айчыны, народа, роднай мовы, горыч і боль чарнобыльскай трагедыі, пытанні маралі, духоўнасці, гістарычнай памяці, ці гэта проста лірычныя акварэльна-празрыстыя вершы, – у кожным ягоным паэтычным радку “жыве душа народа”. Менавіта пранікнёным лірызмам, эмацыянальнасцю, шчырасцю, задушэўнасцю якраз і вылучаецца паэзія Міхася Башлакова. Новую кнігу вядомага паэта склалі лепшыя творы – вершы, паэмы, араторыя “Шлях”.

Набыць кнiгу