Атрошчанка Ганна Мiкалаеўна
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Атрошчанка Ганна Мiкалаеўна
Ганна Атрошчанка (нарадзілася 20 жніўня 1949 году, пас. Чырвоны Рог, Добрускі раён, Гомельская вобласьць, цяпер Беларусь) – беларуская пісьменьніца і журналістка.
Рабіла на будоўлі, на заводзе «Пускавыя рухавікі», потым у рэдакцыях гарадзкіх газэт: «Вестник района», «Гомельскі веснік», «Советскій район», шматтыражцы «Сельмашавец». Працавала карэспандэнтам, адказным сакратаром газэты, намесьнікам галоўнага рэдактара. Член Саюзу пісьменьнікаў Беларусі і Беларускага саюзу журналістаў. Актыўна друкавалася ў мясцовых і рэспубліканскіх сродках масавай інфармацыі.
Аўтар зборнікаў паэзіі і прозы, якія пабачылі сьвет у розныя гады. Гэта: «Асеннія мары», «Сустрэча», «Жытнёвыя каласы», «Чырвоны Рог», «Арыёза жыцця», «Жыццёвая гісторыя», «Летуценніца», «Лавровишня», «Ветрагон», кніжка для дзяцей «Дома і салома ядома». У 1996 годзе была пераможцай конкурсу, які праводзіў часопіс «Вожык», а ў 2007 годзе стала дыплямантам літаратурнага конкурсу, арганізаванага часопісам «Алеся». За ўдзел у абласным літаратурным конкурсе ў 2009 годзе «Пад мірным небам – 65 вёсен», узнагароджана заахвочвальным дыпломам, адзначана падзячным лістом за паэтычны зборнік «Арыёза жыцця».

Бiблiяграфiя:

  • «Асеннія мары»
  • «Сустрэча»
  • «Жытнёвыя каласы»
  • «Чырвоны Рог»
  • «Арыёза жыцця»
  • «Жыццёвая гісторыя»
  • «Летуценніца»
  • «Лавровишня»
  • «Ветрагон»
  • «Дома і салома ядома»

Казачны ласунак

Намінацыя: Лепшы твор для дзяцей і юнацтва (2018)

Аўтар: Атрошчанка Ганна Мiкалаеўна

Рэдактар: Тэхнічны рэдактар Д. Серанкоў

Адказны за выпуск А. Аленчанка

Выдавецтва: КУП "Рэдакцыя газеты "Гомельская праўда"

Набыць кнiгу