Парчук Надзея Мiкалаеўна
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Парчук Надзея Мiкалаеўна
Парчук Надзея Мiкалаеўна нарадзілася 27 верасня 1951 г. у вёсцы Ладараж Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыла Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум. Пачынаючы з 2001 года яе вершы, літартыкулы, водгугі, рэцэнзіі, пераклады друкаваліся ў “Настаўніцкай газеце”, газетах “Голас Радзімы”, “ЛіМ”, “Белорусская нива”, “Звязда”, “Рэспубліка”, у часопісах “Маладосць”, “Полымя”, “Вясёлка”, “Гаспадыня”, “Алеся”, “Бібліятэчны свет”, “Бібліятэка прапануе”, у альманахах “Жырандоля”, “Гоман”, “Свая стыхія” і іншых перыядычных выданнях, у калектыўных зборніках “Дазволь прычасціцца”, “Беларускі ручнік”, “Па праву жывога”, “Дыханнем адзіным”, “Паэзія 2011”, “Сіла слабасці”, “Карусель”, “ЛітАўра” і інш. Лаўрэат прэміі імя У.А. Калесніка. Выдала сем зборнікаў паэзіі, у тым ліку і для дзяцей – “Венерын чаравічак”. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Бiблiяграфiя:

  • «Жыццёвыя плыні» (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2003)
  • «Я сердце людям подарю» (Брест, «Брестская типография», 2004)
  • «Ладараж» (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2006)
  • «Раскрыліўся бусел над хатай…» (Брэст, «Альтернатива», 2009)
  • «Зарунее жыта зноў…» (Мінск, «Кнігазбор», 2010)
  • «Берагі надзеі» (Брэст, «Альтернатива», 2014)
  • «Венерын чаравічак» (Мінск, «Выдавецкі дом «Звязда», 2015)
  • «Святло няскоранай душы» (Брэст, «Альтернатива», 2017)

Святло няскоранай душы

Намінацыя: Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі (2018)

Аўтар: Парчук Надзея Мiкалаеўна

Выдавецтва: ПВГУП " Выдавецтва Альтэрнатыва"

Колькасць старонак: 80

Чарговая кніга Надзеі Парчук выдадзена ў гонар Святога вялікамучаніка Георгія Перамоганосца, імя якога носіць праваслаўны храм у Брэсце. Акрамя паэмы і вершаў, прысвечаных Георгію Перамоганосцу, у зборнік увайшлі прысвячэнні свяціцелю Мікалаю Цудатворцу, Еўфрасінні Полацкай, Сафіі Слуцкай, Афанасію Брэсцкаму ды іншыя творы на духоўную тэму, а таксама – у якасці прадмовы – філасофскія разважанні аўтара аб веры і духоўнасці.

Набыць кнiгу