Кірылава Ала Дзмітрыеўна
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Кірылава Ала Дзмітрыеўна (Чорная Ала)
Кірылава Ала Дзмітрыеўна нарадзілася ў Ленінградзе 7 студзеня 1937 года. Зусім маленькай, ёй давялося перажыць жахі блакады. Падчас блакады пачала пісаць свае першыя вершы. Пасля вайны скончыла Ленінградскі электратэхнічны інстытут па спецыяльнасці «фізіка». Разам з мужам па размеркаванні ў 1963 годзе была накіравана ў Мінск, і з тых часоў жыве ў Беларусі.
Працавала ў інстытуце фізікі і фізіка-тэхнічным інстытуце нацыянальнай Акадэміі навук, рэдактарам у рэдакцыі літаратурна-драматычных перадач Беларускага тэлебачання. Член Саюза расійскіх пісьменнікаў і Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 2006 годзе ёй была ўручана грамата Асацыяцыі пісьменнікаў саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі за адраджэнне тэмы духоўнасці ў рускай літаратуры.
Аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў «Ветер над городом», «Изнанка серебристая листа», «Зеркало». Вершы Алы Чорнай публікаваліся ў часопісах «Новая Няміга Літаратурная», «Нёман», і іншых.

Бiблiяграфiя:

  • «Ветер над городом»
  • «Изнанка серебристая листа»
  • «Зеркало»

Фонарь

Намінацыя: Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі (2018)

Аўтар: Кірылава Ала Дзмітрыеўна

Выдавецтва: ТДА "Чатыры чвэрці"

Колькасць старонак: 240

Новая кніга паэзіі Алы Чорнай "Фонарь", як і папярэднія - "Зеркало", Изнанка серебристого листа", Ветер над городом", - гэта маналог паэта, ужо маючага свайго чытача. Маналог перад Жыццём. Чатыры часткі кнігі ўключаюць вершы розных гадоў, адказваючы формуле "Жизнь души - не факты жизни". Паэзія, як жыццё душы, не падлягае празаічнаму тлумачэнню, і добразычлівы чытач знойдзе для сябе тое, што сугучна яго сэрцу. Таленавіты паэт Ала Чорная - член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза расійскіх пісьменнікаў, з 2012 года - Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Набыць кнiгу