Быкава Святлана Анатольеўна
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Быкава Святлана Анатольеўна
Нарадзілася і жыве ў горадзе Заслаўі Мінскай вобласці. Мае вышэйшую эканамічную адукацыю (БДІНГ ім. В. В. Куйбышава), працавала на прадпрыемствах і ва ўстановах роднага горада па эканамічных спецыяльнасцях (Заслаўская картанажна-паліграфічная фабрыка, фінансавы аддзел Заслаўскага гарвыканкама, падатковая інспекцыя па гораду Заслаўю).
У цяперашні час з'яўляецца старшынёй Мінскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». З'яўляецца куратарам дзіцячага літаратурнага клуба «Ізяслаўцы» пры ДУА «Заслаўская гімназія» і складальнікам і рэдактарам двух калектыўных зборнікаў літаратурнай творчасці навучэнцаў навучальных устаноў горада Заслаўя («Струмені заслаўскай крынічкі» (2016) і «Нашчадкі Рагнеды» (2017)).
Публікуецца ў розных перыядычных выданнях ("часопісы Полымя", "Нёман", "Маладосць", "Бярозка", "Вожык", "Гаспадыня", "Вясёлка", "Арэлі" і інш.).
Лаўрэат Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу "Лепшы твор 2013 года" ў галіне паэзіі (2014 год), літаратурнай прэміі Мінскага аблвыканкама ў намінацыі "Паэзія" (2015 год), узнагароджана нагрудным знакам "За вялікі ўклад у літаратуру" (2016 год), лаўрэат абласнога этапу конкурсу "Жанчына года-2017" у намінацыі "Духоўнасць і культура".

Бiблiяграфiя:

  • "Откровения позднего лета" (2010)
  • "Дорога к себе" (2011)
  • "Из руки выпускаю синицу, устремляясь в мечтах к журавлю..." (2013)
  • "С чистого листа" (2013)
  • "Веселый гномик" (2014)
  • "История одной Cнежинки" (2014)
  • "Осенняя палитра" (2015)
  • "Адлюстраванне" (2015)
  • "О чем молчат Утесы" (2015)
  • "Веру вясне!" (2016)
  • "Два вида из одного окна" (2017)
  • "Обретение свободы" (2017)
  • "Капельки" (2018)

Обретение свободы

Намінацыя: Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі (2018)

Аўтар: Быкава Святлана Анатольеўна

Выдавецтва: ЧПТУП "Колорград"

Колькасць старонак: 100

«Обретение свободы» – восьмае паэтычнае выданне аўтара. У двух раздзелах зборніка чытача чакаюць сустрэчы з краявідамі прыроды і разважаннямі над пытаннямі чалавечага быцця.

Набыць кнiгу