Бiблiяграфiя:
Намінацыя: Лепшы твор для дзяцей і юнацтва (2018)
Аўтар: Зеков Анатолий Николаевич
Серыя заснавана ў 2016 годзе Мастак Л.Л. Качан
Выдавецтва: "Беларуская Энцыклапедыя iмя Петруся Броўкi"
Колькасць старонак: 36
У новай кнізе Анатоля Зэкава для дзяцей «Адна сям’я — ад А да Я» кожная літара прадстаўлена не проста вершам, а вершам-заданнем. Такім чынам, хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць не толькі вывучыць літары беларускага алфавіта, а і пазнаёміцца з вялікай колькасцю слоў і самастойна дапоўніць іх спіс, выканаць тое ці іншае заданне ад аўтара азбукі.
Намінацыя: Лепшы твор для дзяцей і юнацтва (2018)
Аўтар: Зеков Анатолий Николаевич
Мастак Алена Лось
Выдавецтва: Выдавецкi дом "Звязда"
Колькасць старонак: 48
Вы ведаеце, што здарыцца, калі раптам прападзе мяккі знак? А як дзяўчынку Іну пераўтварыць у Паліну жадаеце даведацца? А паспаборнічаць у тым, хто больш назаве беларускіх гарадоў, назвы якіх заканчваюцца на «ы», хочаце? Тады новая кніга Анатоля Зэкава «Птушыныя арэлі» для вас! Прачытаўшы яе, вы абавязкова пасябруеце з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, звярамі і птушкамі, з якімі адбываюцца самыя неверагодныя прыгоды і пра якія распавядаецца ў гэтай вясёлай кнізе.
Намінацыя: Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі (2019)
Аўтар: Зеков Анатолий Николаевич
Выдавецтва: "Харвест"
Мінскае гарадское аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вылучыла на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная літаратурная прэмія” у намінацыі “Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі” кнігу Анатоля Зэкава “Прыгарадныя чайкі” (Мінск, “Харвест”, 2018). Любоўю да радзімы і каханнем да жанчыны прасякнуты многія вершы Анатоля Зэкава. У цэнтры яго ўвагі – лёсы землякоў, блізкіх і родных людзей, з якімі ён сустракаецца, калі наведвае бацькоўскі кут – вёску Патапаўка Буда-Кашалёўскага раёна, дзе нарадзіўся, правёў дзіцячыя і школьныя гады і куды вяртаецца сёння пры кожнай магчымасці – наяве, у думках і, вядома ж, у вершах. Пісьменнік, які праявіў сябе ў розных літаратурных жанрах, не меней разнастайны і ў тэматычным плане, бо яго вершы могуць як прымусіць сур’ёзна задумацца над жыццёвымі рэаліямі, так і выклікаць лёгкую ўсмешку, узняць настрой нават у тыя хвіліны, калі на душы кепска.
Намінацыя: Лепшы твор для дзяцей і юнацтва (2020)
Аўтар: Зеков Анатолий Николаевич
Выдавецтва: Выдавецкi дом "Звязда"
З кнігі юныя чытачы даведаюцца, чаму зязюля гады лічыць, як Зорка стала Бярозкай, аб чым крычыць Сойка, чаму птушкі не сівеюць, за што Сароку называюць манюкай, а Чарапаху – лянівай. Кожная казачная гісторыя вучыць дзяцей быць добрымі, спагадлівымі і справядлівымі, перасцерагае іх ад дрэнных учынкаў. У зборнік таксама ўключаны пераклады казак розных народаў свету.