Галіноўская Ніна Васільеўна
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Галіноўская Ніна Васільеўна
Ніна Васільеўна Галіноўская (18 снежня 1935, в. Вялікія Лазіцы, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць) – беларуская паэтэса.

Нарадзілася ў сялянскай сям'і. У 1955 г. скончыла Магілёўскае дашкольнае педагагічнае вучылішча. Працавала выхавацелькай дзіцячага сада торфапрадпрыемства «Калпеніца» Брэсцкай вобласці, карэктарам газеты «Мінская праўда» (1962-1963). Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1985 г.
Першы верш апублікавала ў 1958 г. (скідальская раённая газета «Чырвонае знамя»).

Бiблiяграфiя:

  • «Давайце пазнаёмімся» (1962)
  • «Лясная зарадка» (1965)
  • «Размова сняжынак» (1968)
  • «Сяргейкаў параход» (1972)
  • «Кніжчыны сябры» (1975)
  • «Мой дзень» (1977)
  • «Зай прагназіст» (1979)
  • Калектыўны зборнік «Калі ветрык спачывае» (1985)
  • «Незвычайны карагод» (1986)
  • «Восень едзе ў магазін» (1990)

Вясёлая пясочніца

Намінацыя: Лепшы твор для дзяцей і юнацтва (2018)

Аўтар: Галіноўская Ніна Васільеўна

Серыя заснавана ў 2013 годзе Афармленне серыі Маі Пракаповіч Мастак Кацярына Разанкова

Выдавецтва: Мастацкая літаратура

Новы зборнік вершаў “Вясёлая пясочніца” будзе цікавы дашкольнікам. Спатрэбіцца выхавацелям дзіцячых садкоў, а таксама бацькам, бабулям і дзядулям для сумеснага чытання з дзецьмі і ўнукамі.

Набыць кнiгу