Вашкевіч Эльвіра Віктараўна
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Вашкевіч Эльвіра Віктараўна
Вашкевіч Эльвіра Віктараўна, нарадзілася 26 снежня 1967 г. у Менску. У 1990 г. скончыла Мінскі радыётэхнічны інстытут па спецыяльнасці інжынер-радыетэхнік, спецыяліст па мікраэлектроніцы і паўправадніковым прыборам. Мае некалькі аўтарскіх сведчанняў аб вынаходствах ў галіне лазерных тэхналогій мікраэлектронікі. Працавала вядучым інжынерам у НВА «Мехатрон», г. Масква, нам. генеральнага дырэктара ЗАТ «Эльтон», г. Мінск, намеснік галоўнага рэдактара газеты «Сучасны офіс» і вядучым рэдактарам часопіса «Агра», г. Мінск. У 2002 г. напісала свой першы аповяд – «Вампіры», які быў апублікаваны ў ВД «Сучаснік» (г. Масква). З 2003 г. займаецца літаратурнай дзейнасцю. Артыкулы, апавяданні і кнігі публікуюцца не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах – Расіі, Францыі, Англіі, ЗША, Ізраілі, Кітаі, Украіне, Канадзе. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Бiблiяграфiя:

  • «Книга и ворон» (2003)
  • «Дочь Магистра Пламенных Чаш» (в соавторстве с А. Масловым, 2004)
  • «Ведьма по имени Лили» (2004)
  • «Королева Квамоса» (2004)
  • «Каменная принцесса» (2005)
  • «Баллада о Йяизе Льесе» (2005)
  • «Гусарская азбука» (2006)
  • «Амулет Единорога» (2006)
  • «Волчья схватка» (2007)
  • «Метро» (2007)
  • «Бездна» (2007)
  • «Видеосамоучитель PowerPoint 2007. Эффективные презентации на компьютере» (2008)
  • «Большая книга развивающих игр. От рождения до 3 лет» (2010)
  • «Белая нить» (2012)
  • «Дорога к Серебряным Водопадам» (2014)
  • «Фаина Раневская. Психоанализ эпатажной домомучительницы» (2014)
  • «Все тайны экстрасенсов» (2015)
  • «Мурка – фея времени» (2016)
  • «Приключения Плюшевого Медвежонка» (2016)
  • «Жизнь и приключения Белой Жабки» (2017)
  • «Око конкистадора» (2017)
  • «Аристотель с комментариями и пояснениями» (2017)
  • «Макиавелли с комментариями и пояснениями» (2018)
  • «Дело было в музыкалке» (2018)
  • «Эхо» (2018)

Жизнь и приключения Белой Жабки

Намінацыя: Лепшы твор для дзяцей і юнацтва (2018)

Аўтар: Вашкевіч Эльвіра Віктараўна

Серия основана в 2015 году Художник Е.А. Карпович

Выдавецтва: Народная асвета

Колькасць старонак: 47

У новую кнігу казак вядомай пісьменніцы ўвайшлі дзіўныя гісторыі аб слаўнай котцы па імені Белая Жабка, якая дапамагае сваім сябрам, абараняе і ратуе іх. Адрасуецца дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

Набыць кнiгу