Мятліцкі Мікалай Міхайлавіч
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Мятліцкі Мікалай Міхайлавіч (Мiкола Мятлiцкi)
Мікола Мятліцкі (нар. 1954 г.; в. Бабчын, Хойніцкі раён, Гомельская вобласьць, цяпер Беларусь) – беларускі паэт і перакладнік. Ляўрэат прэміі камсамола Беларусі (1986), Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы (1998), прэміі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэньне» (2013). 8-ы галоўны рэдактар часопіса «Полымя» (2002-2014).
У 1969 годзе 15-гадовым юнаком, калі навучаўся ў 7-й клясе, зьмясьціў першыя вершы на старонках хойніцкай раённай газэты «Ленінскі сьцяг» (з 2 ліпеня 2009 году «Хойніцкія навіны»). У 1971 г. скончыў Бабчынскую сярэднюю школу (Хойніцкі раён). У 1976 г. – філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1977-1983 гг. працаваў карэспандэнтам менскай штотыднёвай газэты «Літаратура і мастацтва». У 1981 г. уступіў у Саюз пісьменьнікаў Беларусі (з 1994 г. Саюз беларускіх пісьменьнікаў). У 1983-2002 гг. займаў пасаду старэйшага рэдактара рэдакцыі крытыкі, літаратуразнаўства і драматургіі выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 2002-2014 гг. быў галоўным рэдактарам найстарэйшага літаратурнага часопіса Беларусі «Полымя». 9 сакавіка 2010 г. быў узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны.

Бiблiяграфiя:

  • Абэліск у жыце (1980)
  • Мой дзень зямны (1985)
  • Ружа вятроў (1987)
  • Горкі вырай (1989)
  • Шлях чалавечы (1989)
  • Палескі смутак (1991)
  • Блаславеньне (1991)
  • Няправільныя санкі (1991)
  • Чаканьне сонца (1994)
  • Бабчын (1996)
  • Хойніцкі сшытак (1999)
  • Жыцьця глыбінныя віры (2001)
  • Замкнёны дом (2005)
  • Таджыкістан: імгненьні вечнасьці (2009)
  • На беразе маім (2010)
  • Цяпло бусьлінага крыла (2010)
  • Лучнасьць: з паэзіі народаў сьвету (2011)
  • Чалавек падымае неба (2012)
  • Пад крыламі дракона (2012)
  • Мой боль вырастае да зор (2016)

Прысутнасць

Намінацыя: Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі (2018)

Аўтар: Мятліцкі Мікалай Міхайлавіч

Выдавецтва: Мастацкая літаратура

Набыць кнiгу