Шабовіч Мікалай Віктаравіч
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Шабовіч Мікалай Віктаравіч (Мiкола Шабовiч)
Нарадзіўся ў в.Бадзені Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт (беларускае аддзяленне) МДПІ імя А.М.Горкага (1981). Настаўнічаў 5 гадоў на Вілейшчыне. Пасля заканчэння аспірантуры выкладае беларускую мову ў БДПУ імя Максіма Танка. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Аўтар больш як 50 навуковых артыкулаў і манаграфіі «Аказіянальныя словы ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20-х гадоў ХХ стагоддзя». На вершы Міколы Шабовіча напісана больш як 170 песень.

Бiблiяграфiя:

  • «Дом»
  • «Яшчэ пакуль не лістапад»
  • «Падары мне сваю адзіноту»
  • «Мая надзея»

Маладыя мроі маладога лета

Намінацыя: Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі (2018)

Аўтар: Шабовіч Мікалай Віктаравіч

Выдавецтва: ПВПУП "МІНКОПРЫНТ"

Колькасць старонак: 132

Кнігу "Маладыя мроі маладога лета" беларускага паэта, лаўрэата Рэспубліканскай літаратурнай прэміі " Залаты Купідон" Міколы Шабовіча склалі новыя вершы, напісаныя за апошняе дзесяцігоддзе. Як і ў папярэдніх сборніках, аўтар верны сваім любімым тэмам - любові да Радзімы і Жанчыны. Важкім энергетычным пасылам, філасофскім роздумам і спавядальнасцю характарызуюцца творы, народжаныя ў роднай вёсцы паэта і ўключаныя ў раздзел "З бадзенеўскага сшытка".

Набыць кнiгу