Мартинович Александр Андрэевич
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Мартинович Александр Андрэевич

Цяпло колішніх вогнішчаў

Намінацыя: Лепшы твор прозы (Пераможец 2016 )

Аўтар: Мартинович Александр Андрэевич

Выдавецтва: "Беларуская Энцыклапедыя iмя Петруся Броўкi"

Колькасць старонак: 606

Што агульнае паміж авантурнай Гальшкай Астрожскай і героем Айчыннай вайны 1812 года Якавам Кульневым, аўтарам першай украінскай канстытуцыі Піліпам Орлікам і першым расійскім пракурорам Паўлам Ягужынскім, апошняй гомельскай княгіняй Ірынай Паскевіч і маці Івана Грознага Аленай Глінскай? А тое, што ўсе яны маюць дачыненне да гісторыі Беларусі. Пра іх, а таксама пра іншых выдатных людзей, якія нарадзіліся ў Беларусі ці родам з іншых мясцін, але нямала зрабілі для нашай зямлі, і расказваецца ў новай кнізе Алеся Марціновіча.

Набыць кнiгу

Альма. Прыгоды на зямлі і ў космасе

Намінацыя: Лепшы твор для дзяцей і юнацтва (2020)

Аўтар: Мартинович Александр Андрэевич

Выдавецтва: "Беларусь"

Хочаце пазнаёміцца з сабачкам, які сам пракаціўся па горадзе за рулём машыны? Не верыце, што за адзін раз ён з’еў каля кілаграма цукерак? Не ўяўляеце, як гэта можна праглынуць не адзін дзесятак грашовых купюр? Тады хутчэй знаёмцеся з Альмай. Разам з ёй вы трапіце ў сузор’е Гончых Псоў, дзе яна стане ганаровым грамадзянінам краіны сабак Сваса, даведаецеся, як Альма перамагла галоўнага касмічнага разбойніка ваўкадава Мёртвая Хватка. Вас чакае і сустрэча з сяброўкай Альмы – кошкай Лізай, з якой яны жывуць у адной кватэры. А ў Лізы – свае прыгоды.

Набыць кнiгу