Мацюхіна Таццяна Барысаўна
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Мацюхіна Таццяна Барысаўна
Нарадзілася 06.06. 1984 г. у г. Барысаве. У 1991 г. пайшла ў першы клас ПГВ г. Уроцлава. З 1992 г. па 1999 г. вучылася ў СШ мастацтваў № 2 г. Барысава. З 1999 г. па 2002 г. праходзіла навучанне ў політэхнічным ліцэі па лінгвістычнаму профілю.

У 2002 г. паступіла на філалагічны факультэт БДУ і закончыла яго ў 2007 г. У тым жа годзе стала магістранткай вышэйназванага ўніверсітэта, і ў 2008 г. атрымала дыплом магістра па спецыяльнасці “Літаратуразнаўства”. На сёння аспірантка Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Першапачаткова пісала вершы на рускай мове. На беларускай мове мастацкія творы друкаваліся ў “Скрыпторыі-4”, “ЛІМ(е)”, “Маладосці”, “Верасні”, навуковыя работы – ў “Весцях НАН Беларусі”, “Полымі”, “Родным слове”, “Народнай асвеце”, “Беларускім літаратуразнаўстве”.

Беларускі імпрэсіянізм

Намінацыя: Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства (Пераможец 2016 )

Аўтар: Мацюхіна Таццяна Барысаўна

Выдавецтва: Беларуская навука

Колькасць старонак: 201

У кнізе разглядаецца прырода жывапіснага і літаратурнага імпрэсіянізму, выяўлены яго тыпалогія і спецыфічныя ўласцівасці ў нацыянальным кантэксце (на прыкладзе творчасці М. Багдановіча, У. Дубоўкі і інш.). Вызначаюцца заканамернасці і ўмовы станаўлення імпрэсіянізму ў беларускай літаратуры пры апоры на вобразна-эстэтычны і тэарэтычны грунт. Імпрэсіянізм як мастацкая з’ява паказаны ў культурна-гістарычным кантэксце беларускай літаратуры, дзякуючы чаму раскрываецца псіхалогія мыслення і ўспрымання мастацкіх твораў, а таксама магчымасці імпрэсіяністычнага пісьма. Прызначаецца літаратуразнаўцам, выкладчыкам і студэнтам ВНУ, а таксама ўсім, хто цікавіцца беларускім імпрэсіянізмам.

Набыць кнiгу